Чаму плачуць дзеці
25.03.2011 08:59
—
Новости Здоровья
Чаму плачуць дзеці
Да гэтага часу псіхолагі не прыйшлі да адзінай думкі па пытанні беспрычыннага, на першы погляд, плачу ў дзяцей. Адны лічаць, што трэба адразу браць малога на рукі, другія сцвярджаюць, што з дапамогай плачу дзіця маніпулюе дарослымі, таму падыходзіць неабавязкова.
Раней існавалі тэорыі, згодна з якімі, малое, якое плача, нельга чапаць 20 хвілін, каб даць яму магчымасць выплакацца. Аднак цяпер педыятры перакананыя: калі дзіця доўга плача, у яго выпрацоўваецца гармон стрэсу, які можа нанесці шкоду мозгу. Дзеці, якія плачуць і пры гэтым застаюцца без увагі бацькоў, больш схільныя да цяжкасцяў у будучыні.
Спецыялісты тэсціравалі сліну малых, якія "заходзіліся" ад плачу і не атрымлівалі рэакцыі бацькоў. Высветлілася: у немаўлят павышаны ўзровень гармону стрэсу — картызолу, а гэта небяспечна для неакрэплага мозга дзіцяці.
Плач — гэта натуральны спосаб малога атрымаць рэакцыю звонку. Але працяглы безвыніковы плач не праходзяць для яго бясследна. Малыя, якія растуць у жорсткім рэжыме, з часам плачуць усё радзей і радзей, мозг прывыкае да таго, што знешні свет не адказвае. Гэта выклікае страх, які нагадвае аб сабе ў старэйшым узросце. Гэта не значыць, што бацькі павінны адразу ж кідацца да малога, але на плач заўсёды павінна быць рэакцыя.
Пагодкі: сябры або супернікі?
Бацькі дзяцей-пагодкаў часам сутыкаюцца з цяжкасцямі іх выхавання. На раннім этапе з'яўляецца праблема ўзаемаадносін: старэйшае дзіця яшчэ вельмі малое, але ўжо вымушана несці бярэмя старэйшага брата або сястры.
Лічыцца, што, калі дзеці падрастаюць, розніца ва ўзросце сціраецца, праблема знікае сама сабой. Часам дзяцей пачынаюць успрымаць як блізнюкоў — ім купляюць аднолькавыя цацкі, адзенне. Але бацькам не варта забываць, што кожнае з дзяцей — паўнацэнная асоба, і калі прымяняць агульныя метады выхавання, то гэта выглядае непаважліва ў адносінах да кожнага з іх.
Нярэдка сустракаецца і праблема канкурэнцыі паміж пагодкамі. Старэйшаму і малодшаму даводзіцца ісці на хітрыкі і выкрутасы, каб прыцягнуць увагу бацькоў да сябе. Часта ў дзяцей з невялікай розніцай ва ўзросце з'яўляюцца агульныя інтарэсы. З аднаго боку, гэта добра, з іншага — гэта падсілкоўвае канкурэнцыю. Кожны імкнецца даказаць, што ён лепшы ў гэтай дзейнасці, і спрэчкі разгараюцца з новай сілай. Ад бацькоў патрабуецца нямала намаганняў, каб знайсці патрэбныя словы для абоіх дзяцей. Праяўляйце прадбачлівасць, цуды дыпламатыі, любіце сваіх дзяцей і знаходзьце ў кожным свае непаўторныя вартасці.
Таму што без вады...
Ці патрэбна вада немаўляці ў перыяд груднога кармлення? Гэта пытанне задаюць многія маладыя мамы. Безумоўна, патрэбна. У залежнасці ад вагі, актыўнасці дзіцяці і ад тэмпературы навакольнага асяроддзя малому першага тыдня жыцця патрабуецца 80—
100 мл вады ў дзень, малому 3—6 месяцаў — 140—160 мл вады.
Яшчэ некалькі гадоў назад педыятры рэкамендавалі даваць немаўлятам гатаваную ваду паміж кармленнямі. Але ў бацькоў з'явіліся сумненні: малое ж прачынаецца, каб паесці, а пасля кармлення адразу засынае. Калі ж яго паіць?
Разгледзеўшы гэту праблему дэталёва, педыятры вырашылі: дзіця, якое атрымлівае грудное малако, паіць неабавязкова, нават калі яно жыве ў спякотным клімаце. Таму што грудное малако ўжо ўтрымлівае 87—90 % вады, якой малому хапае.
Ці паіць дзіця вадой, мамы звычайна вырашаюць самастойна... Часта яно само дыктуе, патрэбна яму вада або не: калі не хоча, піць не будзе.
Педыятры папярэджваюць: дапойванне павялічвае рызыку таго, што малое будзе недаядаць. Бо малако замяняецца вадкасцю, у якой няма харчовай каштоўнасці. Нават невялікая колькасць вады запаўняе страўнік немаўляці і змяншае жаданне піць малако, багатае на карысныя рэчывы. Дапойванне вадой малых да 6 месяцаў можа зменшыць спажыванне малака на 11%. Акрамя таго, нават калі вы поіце немаўля чыстай вадой, ёсць верагоднасць, што яна ўтрымлівае патагенныя (шкодныя) мікробы. Статыстыка паказвае, што толькі 2 чалавекі з 5-ці на планеце п'юць чыстую пітную ваду.
Па меры таго як немаўля расце, яго патрэбнасць у вадзе павялічваецца, і дзіця ўжо не задавольваецца малаком. Тады малому даюць гатаваную ваду без цукру.
Калі дзіця знаходзіцца на штучным кармленні, яго патрэбнасць у вадзе большая. За суткі яно выпівае колькасць вады, роўную па аб'ёме аднаму кармленню.
Колькасць вады вызначаецца і тым, які прыкорм малога. Уключайце ў сутачны аб'ём вадкасці булёны, садавіну і сокі з яе. Важна сачыць, каб вада і іншыя вадкасці не замяшчалі грудное малако — самае карыснае харчаванне малога.
Залежнасць ад... мамы
Мала каго здзіўляе, калі 3-гадовы малы чапляецца за маміну спадніцу і не можа ніводнай хвіліны пражыць без мамы. Але, калі так паводзіць сябе 13-гадовы падлетак, ды яшчэ хлопчык, варта насцярожыцца: ці не вырасце ён мамчыным сынком?
Аказваецца, для хлопчыкаў-падлеткаў гэта не рэдкасць. Прычына такіх паводзін — страх. Хлопчык баіцца хадзіць адзін па вуліцы, баіцца ўступаць у дыялог з прадаўцом у краме, баіцца браць тэлефонную трубку: "Мама, падыдзі да тэлефона, мне няма калі!". А часам мама вымушана адказваць за сына на простыя пытанні знаёмых.
Часткова гэта звязана з тым, што ў пубертатным узросце зносіны з людзьмі набываюць для падлеткаў вельмі вялікае значэнне. Падлетак пастаянна аналізуе свае і чужыя словы і здаецца сабе смешным і недарэчным. Яму здаецца, што ў краме на яго глядзіць уся чарга. Адсюль — ступар, паніка, імкненне ўцячы ад людзей.
Дапамагчы можна. Патлумачце сыну, што навакольныя насамрэч думаюць пра яго значна менш, чым яму здаецца. Неабавязкова заўсёды сябе кантраляваць. Няхай ён дасць сабе права на памылку — не будзе трагедыі ў тым, што ён скажа штосьці недарэчнае. Карысна даць такому падлетку ролю ў вясёлым спектаклі — так ён зразумее, што смяшыць людзей часам — зайздросная якасць.
Пашырайце кола зносін сына, не старайцеся берагчы яго і прымаць за яго рашэнні.
Сюсюканне карыснае!
У многіх дапаможніках для бацькоў гаворыцца, што з самага ранняга дзяцінства з малым трэба размаўляць выразна і разборліва, каб ён прывыкаў да правільнай мовы і хутчэй вучыўся гаварыць. І некаторыя бацькі прытрымліваюцца гэтых парад — не дапускаюць ніякіх "пусі-пусі", "у-цю-цю".
Але не ўсё так адназначна! Псіхолагі з ЗША падышлі да пытання бацькоўскага сюсюкання з усёй сур'ёзнасцю і высветлілі, што такая манера гаворкі дапамагае дзецям хутчэй адаптавацца да нормаў мовы.
Немаўляты вельмі чутка рэагуюць на тэмп бацькоўскай мовы і яе эмацыйную афарбоўку. Менавіта сюсюканне, ласкавы і цёплы тон падабаюцца малым і дапамагаюць авалодваць роднай мовай. Даследчыкі таксама даказалі, што ўсе дзеці, незалежна ад таго, у якой краіне нарадзіліся, у першую чаргу пачынаюць вымаўляць склады, падобныя на "ма" і "та". А гэта сведчанне таго, што калісьці даўно ўсе людзі на планеце гаварылі на адной мове.