Талон у зручны час
У сталіцы заказаць талон да ўрача па інтэрнэце ў зручны для сябе час можна будзе да канца гэтага года, расказала галоўны пазаштатны амбулаторны тэрапеўт камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Наталля Мысліўчык.
Пакуль такая прывілея ёсць толькі ў пацыентаў 34-й цэнтральнай раённай паліклінікі, якая нядаўна абнавіла свой сайт. Астатнія ахвотнікі трапіць да доктара абмежаваныя колькасцю талонаў, забраніраваць якія можна на сайце Мінгарвыканкама (www.mіnsk.gov.by) у раздзеле "Ахова здароўя".
Праблема ў тым, што часцей за ўсё ў інтэрнэт выкладваецца броня на час, які не падыходзіць грамадзянам, якія працуюць.
— Такія скаргі да нас паступаюць пастаянна, — удакладніла Наталля Мысліўчык. Але на працягу года ўласная старонка ў сусветным павуцінні з умоўнай рубрыкай "Заказаць талон да ўрача" з'явіцца ў кожнай паліклінікі для дарослых. У сеціве будуць выкладвацца талоны на любы прыёмны час участковага тэрапеўта, за рэдкім выключэннем. Разам з карыстальнікамі доступ да аператыўнай інфармацыі аб раздачы броні ў інтэрнэце будзе мець медрэгістратар. Таму накладак не прадбачыцца. Напрыклад, калі талон на 17 сакавіка на 19.00 закажуць па тэлефоне або пры вусным звароце ў рэгістратуру, медык гэты час адразу ж выдаліць з сеціва.
Дададзім, што скарыстацца формай заказу талонаў праз інтэрнэт змогуць пацыенты, чые звесткі ёсць у электроннай базе паліклінікі, гэта значыць, прапісаныя на тэрыторыі абслугоўвання медустановы або часова прымацаваныя да яе.
Вольга ГРЫГОР'ЕВА, "Мінск—Навіны".
"Мінск—Навіны".