Чырвонае віно: і прыемна, і карысна?
Даследчыкі з універсітэта Павіа прыйшлі да высновы, што ўсяго шклянка чырвонага віна ў дзень страхуе ад візітаў да стаматолага У чым жа прычына цудоўнага эфекту?
Навукоўцам удалося ўстанавіць, што алкагольны напітак утрымлівае асаблівае хімічнае рэчыва. Яно блакіруе дзеянне хваробатворных бактэрый Streptococcus mutans, перашкаджае іх замацаванню да зубоў і разбуральнаму ўздзеянню. Менавіта гэтыя бактэрыі і цягнуць развіццё карыесу. Яны пераўтвараюць цукрозу ў малочную кіслату. У выніку запускаецца працэс утварэння кіслага асяроддзя, і адбываецца дэмінералізацыя зубоў.
Адкрыццё было зроблена ў ходзе эксперыментальнай работы. Бактэрыі змясцілі ў невялікую колькасць чырвонага віна. У віне Streptococcus mutans страчвалі здольнасць замацоўвацца да зубоў.
Навукоўцы не жадаюць спыняцца на дасягнутым і маюць намер даведацца, ці можна на падставе атрыманай інфармацыі стварыць лекавы прэпарат. Зразумела, што можна абараняць зубы і проста пры дапамозе спажывання чырвонага віна, але,
Звязда