А-я-яй, кружыцца галава!..
Чалавек да ўсяго можа прывыкнуць, нават да дыскамфорту і пастаяннага болю. Адзінае недамаганне, да якога прывыкнуць нельга, — гэта галавакружэнне. Пакуль будзеце прывыкаць — паваліцеся, нават не страчваючы прытомнасці. Адкуль гэтая напасць і, галоўнае, што з ёй рабіць?
Часцей за ўсё галавакружэнне ўзнікае ў пераменлівае надвор'е, калі рэзка мяняюцца тэмпература, вільготнасць, ціск або раптам налятае моцны вецер.
Скачкі ціску "кружаць галаву" перш за ўсё гіпертонікам і тым, хто пакутуе ад атэрасклерозу. Пры гэтых захворваннях цяжка прыходзіцца не толькі сэрцу, але і сасудам, якія сілкуюць галаўны мозг і ўнутранае вуха (там знаходзіцца вестыбулярны апарат).
Як толькі нервовыя клеткі трапляюць у зону кіслароднага галадання, яны пачынаюць працаваць уразнабой, і чалавек страчвае арыентацыю ў прасторы — усё кружыцца, як на каруселі.
Галавакружэнне (вертыга) — яшчэ не дыягназ, але яўная прыкмета хворасці, папярэджваюць медыкі. Сёння вядома мноства хваробаў, звязаных з галавакружэннем. Самыя бяскрыўдныя з іх — мігрэнь і астэахандроз. Далей ідуць хваробы ўнутранага вуха, эпілепсія, інсульт, пухліна. Таму, калі прыступы галавакружэння ў вас паўтараюцца, не адкладвайце свой візіт да доктара.
Што рабіць, калі закружылася галава:
— Трэба прысесці, а лепш прылегчы, каб не ўпасці на зямлю. Востры прыступ галавакружэння звычайна суправаджаецца стратай раўнавагі.
— Калі галава закружылася ўпершыню, не панікуйце. На жаль, адчуванне страху, сэрцабіцце, млоснасць — непазбежныя спадарожнікі галавакружэння.
— Паспрабуйце зафіксаваць позірк на нерухомым прадмеце. Часам (напрыклад, пры млоснасці) становіцца лягчэй, калі вочы, наадварот, заплюшчыць.
— Пры першай магчымасці вымерайце артэрыяльны ціск.
Падрыхтавала Вольга КУЛІНКОВІЧ.
"Гарачая" лінія ўпраўлення аховы здароўя Мінаблвыканкама (017) 220 20 25
8 верасня — загадчык арганізацыйна-метадычнага кансультатыўнага аддзела Мінскага абласнога псіханеўралагічнага дыспансэра Канстанцін Міхайлавіч МІНКЕВІЧ.
— загадчык арганізацыйна-метадычнага кансультатыўнага аддзела Мінскага абласнога псіханеўралагічнага дыспансэра Канстанцін Міхайлавіч МІНКЕВІЧ.9 верасня — загадчык кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы Зоя Аляксандраўна МАЗЕЙКА.
— загадчык кардыялагічнага аддзялення Мінскай абласной клінічнай бальніцы Зоя Аляксандраўна МАЗЕЙКА.10 верасня — загадчык 2-га туберкулёзнага (лёгачнага) аддзялення Мінскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Наталля Анатольеўна ВОРАНАВА.
— загадчык 2-га туберкулёзнага (лёгачнага) аддзялення Мінскага абласнога супрацьтуберкулёзнага дыспансэра Наталля Анатольеўна ВОРАНАВА.