Бяссонніца пагражае мужчынам заўчаснай смерцю?
Навукоўцы медыцынскага каледжа штата Пэнсыльванія разам з лекарамі гарадскога медыцынскага цэнтра Хершы вырашылі прасачыць сувязь бяссонніцы з павышанай рызыкай раптоўнай смерці. Яны запрасілі 1000 жанчын (сярэдні ўзрост 47 гадоў) і 741 мужчыну (сярэдні ўзрост 50 гадоў). Частка з іх, 80 жанчын і 30 мужчын, пакутвалі ад хранічнай бяссонніцы. За жыццём удзельніц вучоныя назіралі на працягу 10 гадоў, за мужчынамі даўжэй — на працягу 14 гадоў.
Калі ўсе атрыманыя дадзеныя звялі і адкарэктавалі ў адпаведнасці з розніцай у працягласці назіранняў, аказалася, што за 14 гадоў памерла 248 мужчын і жанчын — прыкладна 14% ад зыходнай групы. Урачы вызначылі, што хранічная мужчынская бяссонніца напрамую звязана з верагоднасцю смерці: роўна палова (50%) мужчын, якія пакутуюць ад недосыпа, пайшлі з жыцця. Тады як адсотак смяротнасці ў мужчынскай групе з нармальным сном склаў усяго 9%. Сярод жанчын такіх рэзультатаў не зафіксавана.
ЮУ, паводле news.open.by