Як лячыць алкагалізм
Каментарый псіхолага на праблему алкагалізму.
Алкагалізм, як і любое іншае захворванне, неабходна лячыць. Спосабы для лячэння могуць быць розныя, галоўнае – каб яны дзейнічалі. Адным больш дапамагаюць індывідуальныя кансультацыі са спецыялістамі. А другіх выратоўвае групавая тэрапія.
Праца ў групах узаема- і самадапамогі – гэта магчымасць атрымаць зваротную сувязь і эмацыйную падтрымку. Тут людзі атрымліваюць дапамогу і самі пра некага клапоцяцца.
У групе ўсе аб’яднаныя адной праблемай. У такой атмасферы чалавеку лягчэй прызнацца, што ў яго ёсць залежнасць. Ён атрымлівае палёгку, у яго павышаецца самаацэнка.
Зразумела, што пакуль чалавек сам не прызнае, што ў яго ёсць залежнасць, любое лячэнне, у тым ліку і праца ў групах, эфектыўным не будзе.
А праблема ўзнікае, калі чалавек адчувае цягу да алкаголю, калі пасля першай чаркі ўжо не можа спыніцца.
Вельмі важны ўдзел родных і блізкіх алкаголіка ў працэсе яго вылечвання. Менавіта іх правільная дапамога разам з працай са спецыялістам ці ўдзелам у групе дапаможа як мага хутчэй пазбавіцца ад залежнасці.
Ёсць групы, якімі кіруе спецыяліст, напрыклад, псіхолаг. Я працавала ў такой групе і заўважала цудоўныя вынікі. Але толькі ў тым выпадку, калі ўдзельнік лічыў сябе алкаголікам і вырашаў, што больш піць ён не хоча.
Ад гэтай групы, дзе толькі самі алкаголікі дапамагаюць самім сабе і іншым пазбавіцца ад залежнасці, карысць не меншая. Бо сярод алкаголікаў, якія прызнаюць сябе алкаголікамі, быць сумленным з самім сабой і з усімі іншымі значна лягчэй, таму што чалавек не з’яўляецца белай варонай.
Наталля САЛАЎЁВА, псіхолаг.
На тэму: