Гучная музыка правакуе галаўныя болі
28.07.2010 11:20
—
Новости Здоровья
Чаму ў сучасных падлеткаў так часта баліць галава? Такое пытанне перад сабой паставілі даследчыкі з Універсітэта Мюнхена.
Прычым яны былі поўныя рашучасці абвінаваціць у гэтым шматлікія электронныя прылады, якія з кожным днём усё шчыльней бяруць нашых дзяцей у акружэнне.
Аднак даследаванні з удзелам больш як тысячы добраахвотнікаў апраўдалі і тэлевізар, і камп"ютар, і гульнявыя прыстаўкі, і мабільны тэлефон. Разумнае іх выкарыстанне галаўнога болю выклікаць не можа. Але вінаватыя ўсё ж знайшліся. Гэта магнітафоны і плэеры.
Сярод падыспытных часцей за ўсё на галаўны боль скардзіліся менавіта меламаны, асабліва тыя, хто слухаў музыку даўжэй за гадзіну кожны дзень. Найбольшая шкода ад навушнікаў: ад іх не толькі баліць галава, але і сур"ёзна псуецца слых.
Падзяліцца навіной:
Звязда
Звязда