Стрэмка ў пальцы — зусім не дробязь

Источник материала:  
27.07.2010 09:40 — Новости Здоровья
Практычна любая праца па гаспадарцы або на дачным участку не абыходзіцца без драпін або стрэмак. Што неабходна мець пад рукой для залечвання такіх дробных траўмаў?

]

Быццам бы сапраўды дробязь, але тым не менш трэба своечасова і ўмела аказаць сабе дапамогу. Стрэмку варта як мага хутчэй дастаць, а ранку (як і драпіну) прамыць марганцоўкай альбо спіртавым растворам борнай кіслаты і прыпячы зялёнкай.

Лепш за ўсё вымаць стрэмку звычайнай іголкай, прапаленай на агні або апрацаванай той жа зялёнкай (а калі яе няма пад рукой, то хоць бы адэкалонам або духамі).

Калі стрэмка зайшла глыбока пад скуру, можна вострым кончыкам іголкі, апрацаваным тымі ж сродкамі, асцярожна рассячы тонкі слой скуры, а затым выцягнуць іншароднае цела. Для выдалення кавалачка металічнага дроту, які трапіў пад скуру, можна прымяніць метад выціскання: збіраючы скуру ў складкі, намацаць абодва канцы дроту і націскам дастаць яго вонкі. Пасля выдалення стрэмкі сцісніце навакольныя тканкі да з’яўлення кропелькі крыві — яна прамые ранку ад магчымай інфекцыі. Затым накладзіце на ранку кавалачак бактэрыцыднага лейкапластыра, бінта або ватку, змочаную ёдам, зялёнкай або спіртам.

Калі ўтварыўся нарыў. Прыгатуйце мазь: 1 ст. л. мёду змяшаць з 1 ч. л. пшанічнай мукі і расцёртай печанай цыбулінай. Мазь прыкладзіце да нарыва і замацуйце павязкай. Калі ў вас няма мёду, проста прыкладзіце да нарыва печаную цыбуліну. Надзярыце на тарцы сыры чырвоны бурак, пакладзіце на бінт і прывяжыце (або прыклейце лейкапластырам) да нарыва — ён разыдзецца альбо хутка «выспее».

Калі нарыў узнік на пальцы, далоні або на падэшве ступні, то патрымайце іх у гарачай (37,5–38 градусаў) мыльнай вадзе (лепш выкарыстаць гаспадарчае мыла) або ў гарачай вадзе з содай (1 ч. л. на шклянку вады) на працягу 20 хвілін. Калі нарыў прарве, прамыйце ранку растворам марганцу або борнага спірту, а потым яшчэ 2 дні прыкладайце кампрэс з раствору соды (1 ч. л. на шклянку вады), каб выцягнуць рэшткі гною.

Чым апрацоўваць рану?

Зразумела, лепш не даводзіць справу да нагнаення, таму не забывайце дэзынфікаваць пашкоджаныя месцы хоць бы сокам трыпутніку або сокам палыну (4 разы на дзень). Акрамя таго, для папярэджання нагнаення нават пасля дробязнай драпіны не забывайце пра правільную гігіену цела, а таксама пра ўмацаванне імунітэту. У гэтым вам дапамогуць агульнаўмацавальныя настоі з траў, якія ачышчаюць кроў, — шалфею, мяты і анісу: змяшайце гэтыя травы ў роўных прапорцыях, заварыце 2 ч. л. сумесі 1 шклянкай кіпеню, настойвайце 20 хвілін, працадзіце, дадайце мёд або цукар. Піце па 1 шклянцы, невялікімі глыткамі, за 30 хвілін да яды, 3–4 разы на дзень.

Падзяліцца навіной: 
Звязда

←Первый пациент с донорским лицом предстал перед камерами

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика