Халодная вада небяспечная для сэрца

Источник материала:  

Адчуваеце галавакружэнне? Задыхаецеся? Магчыма, гэта звязана з тым, што ваша цела ўступіла ў кантакт з халоднай вадой! Нізкая тэмпература вады павялічвае нагрузку на сардэчна-сасудзістую сістэму і кровазварот, папярэджваюць дактары.

Мы ўсе ведаем пра карысць кантраснага душа, многім падабаецца скакаць пасля лазні ў палонку і акунацца ў святыя крыніцы, пасля чаго нашыя целы становяцца чырвонымі, як стручковы перац. Аднак халодная вада карысная далёка не ўсім людзям. У тых, хто мае якія-небудзь праблемы з сэрцам і кровазваротам, яна можа выклікаць трывожныя сімптомы.

Медыкі тлумачаць: наша цела вельмі спецыфічна рэагуе на такія раздражняльнікі як халодная вада. Па-першае, крывяносныя сасуды звужаюцца, каб утрымаць цяпло. Гэта можа выклікаць збоі ў сардэчна-сасудзістай дзейнасці, прывесці да праблем з сэрцам. Па-другое, адбываюцца змены ў рэжыме дыхання, што небяспечна для астматыкаў. Нават самае нескладанае плаванне або простае хаджэнне ў вадзе — дадатковая нагрузка для сэрца. Калі падчас знаходжання ў вадзе ў вас перахапіла дыханне, з'явілася галавакружэнне і слабасць, неабходна як мага хутчэй выбрацца з вады. У такіх выпадках спецыялісты раяць прайсці абследаванне ў кардыёлага.

Боль у грудзях: сардэчны прыступ або пякотка?

Боль у грудзях можа тлумачыцца сардэчным прыступам, а можа і звычайнай пякоткай, якая не пагражае жыццю. Часам бывае вельмі складана вызначыць розніцу паміж гэтымі двума станамі. І ўсё ж ведаць яе трэба, тым больш, што сімптомы пякоткі і сардэчнага прыступу адрозніваюцца.

Падчас сардэчнага прыступу чалавек адчувае сцісканне ў грудзях, быццам там штосьці гарыць, цісне. Гэты боль нярэдка абвастраецца пасля фізічнай нагрузкі або эмацыйнага стрэсу. Ён можа перайсці на спіну, шыю, рукі. Часта суправаджаецца моцным потавыдзяленнем, галавакружэннем, млоснасцю, цяжкім дыханнем, няроўным пульсам. Акрамя таго, на карысць сардэчнага прыступу гаворыць і факт вашага знаходжання ў групе рызыкі. Сюды адносяцца курцы, а таксама асобы, якія пакутуюць ад дыябету, атлусцення, высокага халестэрыну, або тыя, у каго ў сям'і былі выпадкі захворванняў сэрца. Нарэшце, сардэчныя прыступы ў мужчын часта здараюцца пасля 45 гадоў, а ў жанчын пасля 55.

Варта ўлічыць і такі фактар, як працягласць болю. Пякотка можа мучыць вас гадзінамі, а сардэчны прыступ наўрад ці прадоўжыцца больш чым паўгадзіны.

Калі боль выкліканы "стрававальнымі" прычынамі, то ён часта ўзнікае пасля ўжывання якой-небудзь тлустай або вострай ежы. Чалавек мяняе становішча (напрыклад, устае або лажыцца), пасля чаго ў грудзях узнікае рэзкі і востры боль. Дарэчы, гарызантальнае становішча толькі ўзмацняе яго.

←Обнаружить рак предстательной железы помогают собаки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика