35% маладых беларусаў паляць

Источник материала:  
28.04.2010 11:27 — Новости Здоровья
35% маладых беларусаў пакутуюць ад тытунезалежнасці. Такія звесткі сацыялагічнага апытання, праведзенага Інфармацыйна‑аналітычным цэнтрам пры Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі.

Сярод юнакоў тых, хто паліць, - 48,5%, сярод дзяўчат — 21,5%. Спрабавалі паліць, але кінулі 17,5% рэспандэнтаў. Ніколі не палілі, паводле іх сцвярджэння, 47% маладых беларусаў.

80% тых, хто паліць, пачалі гэтую непрыгожую справу ва ўзросце да 20 гадоў, прычым больш за палову рэспандэнтаў (54,5%) пачалі паліць ва ўзросце 16‑20 гадоў,

а кожны чацвёрты (25,5%) яшчэ раней — у 8‑16 гадоў.

Больш за палову курцоў (52%) прызнаюцца ў жаданні кінуць згубную звычку: 31% рэспандэнтаў заявілі, што хочуць, але не могуць гэтага зрабіць, 21% — хочуць і мяркуюць, што могуць кінуць. У той жа час 39% не жадаюць расставацца з цыгарэтай.


БЕЛТА

←Специалисты выявили вирусы в 15% проб воды в плавательных бассейнах Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика