Антыбiётыкi: супраць якой ангiны?

Источник материала:  
Антыбiётыкi: супраць якой ангiны?Ангiну — запаленне паднябенных мiндалiнаў — могуць выклiкаць вiрусы i бактэрыi. Адбываецца гэта пры знiжэннi iмунiтэту, напрыклад, пасля пераахаладжэння.Паводле слоў урача-кардыёлага 2-й гарадской дзiцячай палiклiнiкi г. Мiнска Галiны БАНДАЖЭЎСКАЙ, аглядаць горла без лiхтарыка абсалютна бессэнсоўна, таму часта дыягназ ангiны не ставiцца, i дзiця лечаць не ад таго, чым яно хварэе. У дзяцей да года часцей сустракаецца ангiна вiрусная, пры якой малому неабходныя толькi агульныя абмежаваннi (не купаць, не гуляць), апрацоўка зеву i полiвiтамiны. Бактэрыяльную ж ангiну выклiкаюць мiкробы. Праяўляецца апошняя высокай тэмпературай, налётам на мiндалiнах, павелiчэннем шыйных лiмфавузлоў. Пры гэтым кашаль, насмарк i iншыя сiмптомы вострага рэспiраторнага захворвання адсутнiчаюць. Такая ангiна можа прывесцi да ўскладненняў — гламеруланефрыту, рэўматызму, рэўматоiднага артрыту. Таму для лячэння (на працягу 5-10 дзён) выкарыстоўваюцца антыбiётыкi.

Каб высветлiць, якiм мiкробам выклiкана ангiна, важна здаць пасеў на флору з мiндалiн. Калi бактэрыяльную ангiну не лячыць, высокая верагоднасць ўзнiкнення хранiчнага танзiлiту. Такi ачаг iнфекцыi прыводзiць да знiжэння абарончых сiлаў арганiзма. Пры самым малым ахаладжэннi дзiця зноў i зноў будзе хварэць на ангiну. Для папярэджвання ангiны важна:

— санацыя хранiчнай iнфекцыi (карыёзныя зубы, хранiчны танзiлiт, гнойнае пашкоджанне калянасавых пазух i г.д.);

— забеспячэнне свабоднага насавога дыхання;

— рэжым дня;

— загартоўванне арганiзма;

— адсутнасць пылу i тытунёвага дыму.

←Почему болят суставы?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика