Злосцi на вас не хапае..., або Як перамагчы раздражняльнасць

Источник материала:  

Вы часта павышаеце голас? У галаву б'е адрэналiн, а ваша кроў лiтаральна закiпае, калi хтосьцi робiць нешта не так? Павiнны вас засмуцiць — вы раздражняльныя.

Раздражняльнасць — схiльнасць да неадэкватных, празмерных рэакцый на звычайныя раздражняльнiкi асяроддзя. Праяўляецца звычайна ў незадавальненнi непрыемнымi для чалавека абставiнамi, учынкамi навакольных, часам — сваiм станам.

Дрэнна, калi раздражняльнасць становiцца навязлiвай звычкай, "другой натурай", калi чалавек пастаянна чагосьцi патрабуе ад усiх i ад усяго.

"Ну, а калi я такi ад нараджэння? Наўрад цi я змагу з сабой што-небудзь зрабiць", — скажаце вы. Не, раздражняльнасць — рыса зусiм не прыроджаная, i залежыць яна напрамую ад вас i вашай волi. Дарэчы, раздражняльнасць часта сведчыць аб схаваных комплексах. Нярэдка з-за няўжыўчывага характару чалавек пазбаўляецца i працы, i здароўя, бо воляй-няволяй знаходзiцца ў пастаянным стрэсе i не здольны ўбачыць i ацанiць тое добрае, што ёсць вакол яго. Дык цi варта несцi такiя страты? Паспрабуйце змянiць сябе, скарыстаўшыся простымi правiламi.

Не заставайцеся сам-насам са сваiмi непрыемнасцямi. Вернiкi iдуць у царкву, атрымлiваючы палёгку ад гутаркi са святаром. Калi гэта не ваш шлях, "паспавядайцеся" добразычлiваму, разважлiваму чалавеку, якому давяраеце. Вы атрымаеце шчырую спагаду ў вашых праблемах.

Вернiкi iдуць у царкву, атрымлiваючы палёгку ад гутаркi са святаром. Калi гэта не ваш шлях, "паспавядайцеся" добразычлiваму, разважлiваму чалавеку, якому давяраеце. Вы атрымаеце шчырую спагаду ў вашых праблемах.

Навучыцеся хоць бы на час забывацца на турботы. Якiмi б вялiкiмi нi былi вашы непрыемнасцi, навучыцеся пазбаўляцца ад гнятлiвых думак. Паспрабуйце пераключыцца на якiя-небудзь хатнiя справы. Памятайце: вы не маеце права навязваць навакольным свой дрэнны настрой! Калi вы пастаянна гаворыце пра непрыемнасцi i ператвараеце любую праблему ў драму, навакольныя пачнуць вас пазбягаць.

Якiмi б вялiкiмi нi былi вашы непрыемнасцi, навучыцеся пазбаўляцца ад гнятлiвых думак. Паспрабуйце пераключыцца на якiя-небудзь хатнiя справы. Памятайце: вы не маеце права навязваць навакольным свой дрэнны настрой! Калi вы пастаянна гаворыце пра непрыемнасцi i ператвараеце любую праблему ў драму, навакольныя пачнуць вас пазбягаць.

Не ўпадайце ў гнеў. Часам вельмi цяжка не гневацца, але трэба прывучыць сябе трымаць паўзу. Яна дапаможа вам асэнсаваць сiтуацыю. Майце на ўвазе: успышка гневу не прынясе палёгкi, але можа абярнуцца новымi непрыемнасцямi. Лепш за ўсё "разрадзiцца" фiзiчнай працай або хуткай прагулкай на свежым паветры.

Часам вельмi цяжка не гневацца, але трэба прывучыць сябе трымаць паўзу. Яна дапаможа вам асэнсаваць сiтуацыю. Майце на ўвазе: успышка гневу не прынясе палёгкi, але можа абярнуцца новымi непрыемнасцямi. Лепш за ўсё "разрадзiцца" фiзiчнай працай або хуткай прагулкай на свежым паветры.

Часам трэба саступiць. Упарта настойваючы на сваiм, вы заганяеце сябе ў кут. Прыслухайцеся да вашага апанента i пастарайцеся крытычна ацанiць свой пункт гледжання. Разумныя саступкi не толькi карысныя, але i выклiкаюць павагу навакольных.

Упарта настойваючы на сваiм, вы заганяеце сябе ў кут. Прыслухайцеся да вашага апанента i пастарайцеся крытычна ацанiць свой пункт гледжання. Разумныя саступкi не толькi карысныя, але i выклiкаюць павагу навакольных.

Не стаўце сабе вельмi высокую планку. Не iмкнiцеся быць дасканалым. Некаторыя людзi жывуць у вечным страху, iх мучыць думка, што яны горшыя за iншых. Iмкненне адпавядаць найвышэйшым стандартам часта вядзе да паражэнняў. Трэба разумець, што таленты i магчымасцi ва ўсiх розныя. Нельга быць аднолькава паспяховым ва ўсiм. Пастарайцеся дасягнуць вышыняў у справе, якая ў вас атрымлiваецца найлепш i адпавядае вашым здольнасцям. Гэта падтрымае вашу самаацэнку i папярэдзiць развiццё комплексу непаўнацэннасцi.

Некаторыя людзi жывуць у вечным страху, iх мучыць думка, што яны горшыя за iншых. Iмкненне адпавядаць найвышэйшым стандартам часта вядзе да паражэнняў. Трэба разумець, што таленты i магчымасцi ва ўсiх розныя. Нельга быць аднолькава паспяховым ва ўсiм. Пастарайцеся дасягнуць вышыняў у справе, якая ў вас атрымлiваецца найлепш i адпавядае вашым здольнасцям. Гэта падтрымае вашу самаацэнку i папярэдзiць развiццё комплексу непаўнацэннасцi.

Не прад'яўляйце празмерных патрабаванняў да навакольных. Той, хто шмат чаго чакае ад навакольных, адчувае пастаяннае раздражненне ад iх "бесталковасцi". Вы робiце вялiкую памылку, калi пастаянна крытыкуеце блiзкiх, сяброў, знаёмых. Дарослага чалавека перавыхаваць цяжка, ды i такое стаўленне больш падобнае на "падгонку" пад свае стандарты. Калi вы разумны чалавек, то павiнны ўсведамляць, што не з'яўляецеся "iсцiнай у апошняй iнстанцыi". Таму прымайце людзей такiмi, якiя яны ёсць.

Той, хто шмат чаго чакае ад навакольных, адчувае пастаяннае раздражненне ад iх "бесталковасцi". Вы робiце вялiкую памылку, калi пастаянна крытыкуеце блiзкiх, сяброў, знаёмых. Дарослага чалавека перавыхаваць цяжка, ды i такое стаўленне больш падобнае на "падгонку" пад свае стандарты. Калi вы разумны чалавек, то павiнны ўсведамляць, што не з'яўляецеся "iсцiнай у апошняй iнстанцыi". Таму прымайце людзей такiмi, якiя яны ёсць.

Запомнiце: раздражняльнасць, гэтаксама, як i рэўнасць, толькi разбурае.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

←Ученые: Похмелье от виски хуже, чем от водки

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика