У Расii зарэгiстраваны першыя выпадкi смерцi ад грыпу Н1N1
У Расii афiцыйна зарэгiстраваны першыя ахвяры грыпу Н1N1, перадае РІА Навiны. Паводле iнфармацыi Генадзя Анiшчанкi, ад гэтай iнфекцыi памерлi дзве жыхаркi Чыты ва ўзросце 29 i 50 гадоў. Да гэтага выпадкi смерцi ад грыпу Н1N1 афiцыйна ў Расii не рэгiстравалiся.
Паводле звестак Анiшчанкi, першая памерлая жанчына, жыхарка Забайкальскага края ва ўзросце 29 гадоў, была шпiталiзаваная 19 кастрычнiка. Другая памерлая, жанчына 50 гадоў, была шпiталiзаваная ў той жа дзень i праз двое сутак памерла ў краявой бальнiцы.
У абедзвюх жанчын быў лабараторна пацверджаны грып А/Н1N1. Паведамляецца таксама, што адна з памерлых знаходзiлася на познiм тэрмiне цяжарнасцi, дзiця медыкам выратаваць не ўдалося.
Галоўны санiтарны ўрач таксама паведамiў, што з уздымам сезоннай захваральнасцi на грып i ВРВI сiтуацыя з новым грыпам ускладнiлася ў шэрагу рэгiёнаў Расii. "Гэта, перш за ўсё, Чыта, Хабараўскi край, Сахалiн, адзначаецца рост захваральнасцi ў Амурскай вобласцi", — сказаў ён.
Паводле звестак Анiшчанкi, у цэлым па Расii на вечар 26 кастрычнiка было зарэгiстравана больш як 1,3 тысячы выпадкаў грыпу Н1N1. Больш за палову захварэлых расiян заразiлiся новым грыпам унутры краiны.
www.lenta.ru