Вызначаны імёны дэбютантаў «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»

Источник материала:  
28.10.2019 18:54 — Новости Экономики

27 кастрычніка ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Янкі Купалы адбыўся вочны этап адбору дэбютантаў для ўдзелу ў першым «Венскім балі з А1 у Купалаўскім» і сталі вядомы імёны фіналістаў кастынгу. З 1 лістапада яны пачнуць актыўную падрыхтоўку да ўдзелу ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця балю, галоўнымі героямі якой і належыць стаць дэбютантам.

Для ўзделу ў другім этапе кастынгу былі запрошаны 200 лепшых кандыдатаў з больш чым 600 прэтэндэнтаў. Іх чакала сустрэча з членамі бальнага камітэта «Венскага балю з А1 у Купалаўскім»: балетмайстарам і харэографам Аляксеем Кісялёвым, экспертам па этыкеце Аксанай Зарэцкай, генеральным дырэктарам Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы Паўлам Латушкам і паслом Аўстрыі ў Беларусі Алаізіяй Вёргеттэр.

«Правесці ў Мінску венскіх бал у адпаведнасці з усімі правіламі было маёй даўняй марай, і прыемна бачыць, што дзякуючы аднадумцам у асобе кампаніі A1 і Купалаўскага тэатра яна пачынае збывацца. Сёння мы наблізіліся да яе ўвасаблення яшчэ на крок – бадай, самы важны: адабралі тых маладых людзей, якія стануць дэбютантамі балю. Упэўнена, для іх гэта стане адной з самых запамінальных падзей у жыцці: статус дэбютанта – гэта магчымасць прымерыць на сябе новую ролю і атрымаць бясцэнны досвед, які абавязкова спатрэбіцца ў будучым, якім бы яно ні было», – адзначыла пасол Аўстрыі ў Беларусі Алаізія Вёргеттэр.

На працягу кастынгу кандыдаты ў дэбютанты групамі па 10 чалавек павінны былі спачатку прадэманстраваць свае танцавальныя навыкі і здольнасці. Следам за балетмайстарам яны паўтаралі базавыя крокі і фігуры танцаў, з якіх традыцыйна складваецца праграма венскіх баляў, у прыватнасці, вальса (уключаючы правы і левы паварот) і паланэза (менавіта ім адкрыецца «Венскі баль з А1 у Купалаўскім»). Такім чынам, кандыдаты ўжо ў працэсе кастынгу змаглі атрымаць уяўленне аб тым, што іх чакае на балі.

Тыя, хто справіўся з першай задачай, дапускаліся да наступнага тура – гутарцы з астатнімі членамі бальнага камітэта. Размова магла закранаць самыя розныя тэмы – ад сусветнага мастацтва да гісторыі Беларусі, ад абмеркавання ідэй Арыстоцеля да ўпадабанай музыкі і ад тонкасцей этыкету да адказу на пытанне: «Чаму дэбютантам «Венскага балю з А1 у Купалаўскім» вартыя стаць менавіта вы?».

«Гэта была складаная задача – адабраць з двухсот удзельнікаў кастынгу некалькі дзясяткаў тых, хто варты адкрыць першы ў Беларусі венскі баль і сапраўды здольны справіцца з гэтай місіяй. Статус дэбютанта мае на ўвазе  спалучэнне маладосці і нават юнацкасці з гатоўнасцю зрабіць крок ў дарослае жыццё – менавіта ў гэтым і заключаўся першапачатковы сэнс бальнага дэбюту, калі моладзь ўпершыню афіцыйна прадстаўлялі свету. Гэта адчуванне і хацелася ўлавіць у маладых людзях і дзяўчатах, якія прыйшлі на кастынг. У той жа час разам з юнацкасцю нам было цікава знайсці ўжо сфарміраваную, паўнацэнную, цікавую і глыбокую асобу. І тыя, хто прайшоў абодва туры, атрымалі адзіны ў сваім родзе шанс даказаць,што яны вартыя прадставіць цвет нацыі на надыходзячым балі і раскрыць той патэнцыял, які заўважылі ў іх члены бальнага камітэта», – адзначыла эксперт па этыкеце Аксана Зарэцкая.

Галоўнымі якасцямі, на якія звярталі ўвагу члены бальнага камітэта ў працэсе адбору кандыдатаў, былі не толькі іх танцавальныя здольнасці, эрудзіраванасць і агульны культурны ўзровень. Не менш важнымі фактарамі станавіліся абаянне, уменне выклікаць прыхільнасць да сабе ў размове, але галоўнае – шчырая зацікаўленасць ва ўдзеле ў надыходзячым балі.

З 200 кандыдатаў былі адабраны 50 фіналістаў: 40 з іх адкрыюць «Венскі баль з А1 у Купалаўскім» і яшчэ 10 пройдуць усе этапы падрыхтоўкі і складуць рэзерв на выпадак непрадугледжаных сітуацый.

З 1 лістапада ў дэбютантаў, адабраных членамі бальнага камітэта, пачынаюцца рэпетыцыі.  Адкрое іх сустрэча з прафесарам Томасам Шэфер-Эльмаерам, кіраўніком знакамітай танцавальнай школы «Эльмаер», якая 27 гадоў адказвала за харэаграфію Венскага опернага балю і да сённяшняга часу рыхтуе дэбютантаў да найбольш буйных баляў Вены. Праграма падрыхтоўкі дэбютантаў будзе ўключаць не толькі заняткі танцамі, але і лекцыі па этыкеце, а таксама знаёмства з гісторыяй і традыцыямі венскіх баляў. 14 снежня 20 пар дэбютантаў стануць галоўнымі дзеючымі асобамі ўрачыстага адкрыцця балю.

«Венскі баль з А1 у Купалаўскім» арганізуюць кампанія А1 і Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы пад патранатам Пасольства Аўстрыі ў Беларусі. Падзея будзе трансліравацца ў прамым эфіры на платформе VOKA.

←Равков: Настораживает постоянное увеличение контингента НАТО у наших границ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика