Смаргонскі “Санта” фармату “кэш”

Источник материала:  
Новы магазін “Санта” быў адкрыты нядаўна на ўскраіне Заходняга мікрараёна. І хаця ў нашым горадзе вельмі многа розных гандлёвых аб’ектаў, паміж якімі існуе вялікая канкурэнцыя, але інвестары не пабаяліся ўкласці свае фінансавыя сродкі ў развіццё гандлёвага бізнесу ў Смаргоні.

Смаргонскі “Санта” фармату “кэш”

Трэба адзначыць, што магазін “Санта” пабудавалі даволі хутка, за некалькі месяцаў пасля таго, як у вызначаным месцы з’явілася насыпная пляцоўка. Жыхары Смаргоні з нецярпеннем чакалі ўвядзення ў эксплуатацыю новага гандлёвага аб’екта.

Перад афіцыйным адкрыццём цёмна пляцоўцы каля магазіна сабралася вялікая колькасць пакупнікоў, якіх весялілі вялікія роставыя лялькі белага мядзведзя і панды, гучаламузыка. Лялечныя мядзведзі адразу ж сталі любімцамі дзяцей і дарослых.

Старшыня райвыканкама Генадзь Харужык, які ўдзельнічаў у адкрыцці новага магазіна, выказаў словы ўдзячнасці кіраўніцтву ТАА “Санта Рытэйл” за паспяхова рэалізаваны інвестыцыйны праект.

“Гэта неабходна не толькі для пакупнікоў, але і важкі ўклад у эканоміку раёна, стварэнне новых працоўных месцаў”, - сказаў ён. – Акрамя ўсяго даны гандлёвы аб’ект вельмі гарманічна ўпісаўся ў інфраструктуру нашага горада”.

Смаргонскі “Санта” фармату “кэш”

“Для нас гэта ўнікальны гандлёвы аб’ект, - патлумачыла намеснік дырэктара ТАА “Санта Рытэйл” па гандлі Ірына Круцэнка. – Ён адносіцца да фармату “кэш” і адзіны такі ў Смаргоні. Адрозненне ў тым, што звычайныя магазіны “Санта” працуюць пад лозунгам: “Свежыя харчовыя прадукты – па прымальных цэнах”, тут жа мы прапаноўваем свежыя прадукты па нізкіх цэнах. Для гэтага былі знойдзены адпаведныя пастаўшчыкі. Гэта зроблена для таго, каб смаргонцы, іншагароднія жыхары маглі зрабіцьтаннейшыя пакупкі ў большай колькасці”.

Смаргонскі “Санта” фармату “кэш”

Старшыня райвыканкама Генадзь ХАРУЖЫК гутарыць з намеснікам дырэктара ТАА “Санта Рытэйл” па гандлі Ірынай КРУЦЭНКА


Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара.

←Лукашенко о налоговом маневре: Россия противоречит договоренностям

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика