Кітайцам даспадобы смаргонская аўсянка

Источник материала:  
Дырэктар камбіната хлебапрадуктаў Максім Кузьмянок лічыць, што пакупнікоў можна прыцягнуць якасцю прадукцыі. Яе не толькі трэба падтрымліваць на даволі высокім узроўні, але і пастаянна паляпшаць, мадэрнізуючы тэхналагічнае абсталяванне.

Кітайцам даспадобы смаргонская аўсянка

Уладзімір СТУК сочыць за работай тэхналагічнага абсталявання па адцісканні алею з насення рапсу.


Так і робяць на заводзе. І хаця аналагічнай прадукцыі многа на спажывецкім рынку, аднак увагу да сябе прыцягвае больш якасная. У пацвярджэнне гэтаму Максім Пятровіч прывёў прыклад: камбінатаўскую аўсяную муку купляе нават адзін з расійскіх хлебазаводаў. Дырэктар гэтага прадпрыемства сказаў так: “Хаця мука і даражэй за такую ж прадукцыю іншых вытворцаў, але яна мяне задавальняе па суадносіне “цана - якасць”, таму я буду выкарыстоўваць у вытворчасці толькі гэтую муку, іншай мне не трэба”. Кіраўнік КХП адзначыў, што 80% смаргонскай аўсянай мукі выкарыстоўваюць айчынныя прадпрыемствы, якія займаюцца выпечкай аўсянага пячэння. І толькі з-за ўзгаданай вышэй яе якасці.

У планах адміністрацыі камбіната хлебапрадуктаў на 2019 год – мадэрнізацыя хлебапрыёмнага пункта. З яго пачыналася прадпрыемства. Гэта самае старэйшае структурнае падраздзяленне, якое знаходзіцца ў вельмі зручным месцы, паблізу чыгункі. З пункта погляду лагістыкі – лепш не прыдумаеш, мінімальныя транспартныя затраты.

Нядрэнна ідуць справы ў крупацэху камбіната хлебапрадуктаў. Адзінае, адзначыў Максім Кузьмянок, сёлета не ўдалося нарыхтаваць дастаткова сыравіны, была меншая ўраджайнасць сельгаскультур, што звязана з пагоднымі ўмовамі. Прыйшлося купляць яе па ўсёй Беларусі.

З лютага - сакавіка гэтага года камбінат пачаў пастаўляць прадукцыю ў Кітай. Спачатку туды адправілі каля 500 кг, потым адгружалі ўжо больш - ад паўтара да дзвюх тон. Кітайскім спажыўцам спадабалася смаргонская прадукцыя, таму пастаўкі пастаянна павялічваюцца, папярэдне вывучана лагістыка па прасоўванні тавару. Адлегласць вялікая паміж нашымі краінамі, а значыць, і даволі значныя транспартныя затраты. Але ў Кітаі ёсць розныя льготныя праграмы. Паколькі там не  хапае сваёй харчовай прадукцыі, то кітайцы зацікаўлены ў імпарце.

Вялікая колькасць харчовай прадукцыі пастаўляецца ў Сербію, каля 80% аўсяных крупаў, якія выпускаюцца на камбінаце хлебапрадуктаў. Партнёрскія сувязі трывалыя і доўжацца некалькі гадоў. А ўвогуле, суадносіна прадукцыі, якая пастаўляецца на ўнутраны і знешні рынкі, прыкладна роўная, хаця іншым разам пераважае экспарт.

Знаходзяцца ў так званай крокавай даступнасці і палюбіліся смаргонцам магазіны КХП, дзе можна купіць свежае мяса, прычым незамарожанае, птушку, іншыя харчовыя прадукты. “КаранаДа”, “Анастасія”, “Васіліна” будуць мадэрнізаваны. Прычым “Анастасія” набудзе новы выгляд да абласных “Дажынак”, якія пройдуць у Смаргоні ў наступным годзе. Ужо рыхтуецца праект па пераабсталяванні гэтага магазіна.

Камбінат хлебапрадуктаў – прадпрыемства рознагаліновае. Дырэктар КХП Максім Кузьмянок лічыць, што работнікі становяцца тут універсаламі, бо ім трэба разбірацца не толькі ў камбікармах, але і ў аўсяных крупах, рапсавым алеі. Вельмі многа моладзі. Яна складае каля 70% працоўнага калектыву. Да маладых людзей кіраўнік адносіць работнікаў ва ўзросце ад 25 да 40 гадоў. Ветэраны вытворчасці засталіся толькі ў камбікормавым цэху.

Значную ўвагу тут надаюць навучанню работнікаў, павышэнню імі кваліфікацыі. Завадчане вучацца без адрыву ад вытворчасці ў Магілёўскім тэхналагічным універсітэце. Тым з іх, хто стараецца, атрымлівае добрыя адзнакі, адміністрацыя аплачвае водпуск, узяты для ўдзелу ў сесіі. 

На камбінат хлебапрадуктаў прыходзяць працаваць маладыя кадры, якія закончылі Маладзечанскі політэхнічны каледж. Але спачатку іх бяруць на практыку, сочаць за тым, хто на што варты, і потым ужо выбіраюць лепшых.

Спецыялісты КХП часта ўдзельнічаюць у розных выстаўках, семінарах, дзе пачэрпваюць карысную інфармацыю, якая потым выкарыстоўваецца на прадпрыемстве пры правядзенні мадэрнізацыі, у рабоце над паляпшэннем якасці прадукцыі, для атрымання прыбытку. А заробленыя грошы будзе патраціць на што, бо ў наступным годзе камбінат хлебапрадуктаў адзначыць свой чарговы юбілей.

Юрый ЯНУШКЕВІЧ.

Фота аўтара. 

←Позитив есть по нескольким ключевым налогам. Юристы о влиянии на бизнес нового Налогового кодекса

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика