Прэзідэнты Аўстрыі і Германіі прыедуць у Беларусь на адкрыццё мемарыялу ў Трасцянцы

Источник материала:  
08.06.2018 12:28 — Новости Экономики

На 29 чэрвеня запланавана адкрыццё мемарыялу ахвярам нацызму ў вёсцы Трасцянец пад Мінскам. Чакаецца, што жалобную цырымонію наведаюць прэзідэнты Аўстрыі, Германіі, Ізраілю, Польшчы, Чэхіі.

Пра гэта стала вядома падчас прэзентацыі 7 чэрвеня ў будынку Нацыянальнай бібліятэкі інфармацыйна-дакументальнай выставы «Лагер смерці Трасцянец. Гісторыя і памяць». Арганізатары імпрэзы — Дортмундзкі міжнародны адукацыйны цэнтр, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Яганэса Раў, фонд «Мемарыял памяці забітых яўрэяў Еўропы», Нацыянальная бібліятэка Беларусі.

Сумесны праект заклікае аддаць даніну памяці ахвярам канцлагеру ў Трасцянцы і адначасова паказвае, як у Беларусі, Германіі, Аўстрыі, Чэхіі ўшаноўваецца памяць пра загінулых. Таксама экспазіцыя расказвае пра месцы масавага знішчэньня мірных грамадзянаў і пра тых, хто чыніў зверствы.

«Пацверджаны ўдзел дзейнага аўстрыйскага прэзідэнта Аляксандра Ван дэр Бэлена і былога прэзідэнта Хайнца Фішара — сваякі ягонай жонкі загінулі менавіта ў Трасцянцы, — сказалі Свабодзе ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры. — Што тычыцца прыезду нямецкага прэзідэнта Франка-Вальтэра Штайнмаера, яшчэ раней праз дыпламатычныя каналы была ўзгодненая дата 29 чэрвеня, чакаецца канчатковае пацверджанне».

Апроч таго, афіцыйныя запрашэнні накіраваныя прэзідэнтам Ізраілю, Польшчы, Чэхіі, пра канчатковае рашэнне Мінск яшчэ не праінфармаваны.

Цырымонія пачнецца 29 чэрвеня, а 12-й гадзіне.

Мемарыяльны комплекс у Трасцянцы ўзведзены на месцы канцэнтрацыйнага лагера, які дзейнічаў падчас Другой сусветнай вайны. Гэта чацвёрты па колькасці знішчаных у ім людзей пасья Асвенціму, Трэблінкі і Майданэка. На тэрыторыі былога СССР гэта самы буйны лагер смерці.

Тут былі забітыя мірныя савецкія жыхары і ваеннапалонныя, а таксама грамадзяне Аўстрыі, Германіі, Чэхаславаччыны і Польшчы.

Усяго за гады вайны на тэрыторыі Трасцянца было забіта 206 500 чалавек усіх узростаў і нацыянальнасцяў.

Лягер смерці быў арганізаваны ўвосень 1941 году на тэрыторыі калгасу імя Карла Маркса і аб’ядноўваў некалькі месцаў, дзе масава знішчаліся людзі: урочышча Шашкоўка (месца масавага спалення людзей), урочышча Благаўшчына (месца масавых расстрэлаў) і вёска Малы Трасцянец (уласна лагер смерці).

Людзей расстрэльвалі і скідвалі ў загадзя выкапаныя траншэі, трупы закопвалі і ўтрамбоўвалі гусенічнымі трактарамі. У 1943-м нацысты пачалі замятаць сляды злачынстваў: яны раскопвалі ўтрамбаваныя равы і спальвалі рэшткі целаў. Глыбокія ямы з попелам былі выяўленыя пры вызваленні Мінску.

У 1963 годзе на месцы былога лагера смерці быў пастаўлены абеліск з вечным агнём у памяць пра ахвяраў Трасцянца. Яшчэ праз два гады паўстаў помнік на месцы крэмацыйнай ямы-печы, у якой было знішчана каля 50 000 чалавек. У 2002-м на месцы самых маштабных расстрэлаў ва ўрочышчы Благаўшчына ўсталяваны памятны знак.

10 гадоў таму былі распачатыя работы ў стварэнні мэмарыялу, якія маюцца завершыць толькі цяпер.

←Суриков: Никаких переговоров ни о какой базе не ведется

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика