Даўніна вернецца дадому

Источник материала:  

Шэсць старадаўніх ікон і драўляная статуэтка затрыманы на мяжы з Літвой.

— Падазроныя прадметы знайшлі ў грузавым аўтамабілі МAN у пункце пропуску «Беняконі». У таварасуправаджальных дакументах, прадстаўленых вадзіцелем, яны не былі пазначаны, — паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага мытнага камітэта. — Машына накіроўвалася з Літвы ў Расію. Прадметы культу маюць прыкметы даўніны і, па папярэдняй ацэнцы, уяўляюць культурную і гістарычную каштоўнасць.

Па факце праводзіцца праверка, узрост знаходак вызначаць эксперты.

←Банк развития поддержит фермеров в закупке белорусской техники

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика