Нядзеля рубель зберажэ

Источник материала:  

15 снежня ў мінскіх універмагах пройдзе адзіны дзень скідак.

У час акцыі ўсе неспажывецкія тавары ў ГУМе, ЦУМе, універмагу «Беларусь», ГД «На Нямізе» і «Кірмашы» будуць каштаваць на 15 працэнтаў танней.

— У першы сталічны адзіны дзень скідак, які праходзіў у лістападзе, выручка магазінаў-удзельнікаў павялічылася ў тры разы, — расказвае Тамара Ціханава, начальнік аддзела арганізацыі гандлю галоўнага ўпраўлення спажывецкага рынку Мінгарвыканкама. — Зараз мы плануем атрымаць яшчэ больш.

Дарэчы, у дзень акцыі ЦУМ пачне працаваць на гадзіну раней — замест звыклых нядзельных 10.00 адкрыецца ў 9.00.

←Бульбу варим, бульбу хвалим…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика