Ад 1 снежня праезд на гарадскіх аўтобусах падаражэе на 500 рублёў
25.11.2013
—
Новости Экономики

Кошт на праезд вырасце ад 2200 да 2700 рублёў за адну паездку. Пра гэта распавяла намесніца генеральнага дырэктару па эканоміцы Мінаблаўтатрансу Ганна Русак.
Такім чынам, праезд у горадзе даражэе на 22 працэнты, а ў прыгарадзе – на 20 працэнтаў.
Разам з тым, зменіцца кошт і на праязныя. У населеных пунктах з насельніцтвам менш за 50 тысяч ён будзе каштаваць 103300 рублёў (Вілейка). У гарадах, дзе жыве ад 50 да 200 тысяч чалавек – 118500 рублёў (Маладзечна).
Яшчэ праязныя можна набыць па старым кошце
– Афіцыйнага рашэння па павышэнні коштаў у нас пакуль няма, – кажа дырэктар Маладзечанскага аўтапарка Яўстафій Каравай. – Таму і праязныя пакуль прадаём па старой цане.
Настасся РОЎДА.
Фота Наталлі ТУР.