Кошт праезду ў грамадскім транспарце Маладзечна вырасце да 1700 рублёў
22.05.2013
—
Новости Экономики

Заўтра, 23 мая, кошт праезду ў грамадскім транспарце горада Маладзечна вырасце на 300 рублёў.
Кошт праязнога білета на месяц на аўтобус складзе 74 500 рублёў, на дэкаду – 26 200 рублёў.
Пра гэта паведамілі супрацоўнікі аддзела пасажырскіх перавозак Маладзечанскага аўтапарка.
У самыя бліжэйшыя дні кошт праезду ў грамадскім транспарце беларускай сталіцы вырасце да 2000 рублёў.
Вольга ЮРКЕВІЧ.
Фота Настассі РОЎДЫ.