Знізіць залежнасць ад імпарту

Источник материала:  

Доля мясцовых відаў паліва ў агульным спажыванні кацельна-пячнога паліва Беларусі да 2016 года будзе павялічана да 54,5 працэнта.

Аб гэтым гаворыцца ў Праграме развіцця жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі да 2015 года, зацверджанай пастановай Савета Міністраў № 97 ад 8 лютага 2013 года, паведамляе БЕЛТА.

Прыярытэтным напрамкам развіцця цеплазабеспячэння Беларусі з’яўляецца павелічэнне выкарыстання МВП — драўняных шчэпак, дроў, торфу і драўняных адходаў. У 2006—2010 гадах доля МВП у паліўным балансе галіны павялічылася больш як у два разы і склала 28,8 працэнта. Далейшае павелічэнне выкарыстання мясцовых відаў паліва будзе праводзіцца пры рэалізацыі мерапрыемстваў Дзяржаўнай праграмы будаўніцтва энергакрыніц на МВП у 2010—2015 гадах і Нацыянальнай праграмы развіцця мясцовых і аднаўляльных энергакрыніц на 2011—2015 гады.

У арганізацыях жыллёва-камунальнай гаспадаркі ў адпаведнасці з зацверджанай праграмай развіцця ЖКГ краіны ў 2013 годзе будзе забяспечаны ўвод 84,2 МВт энергагенерыруючых магутнасцей на мясцовых відах паліва. У Брэсцкай вобласці ў бягучым годзе будзе ўведзена 4 МВт, у Віцебскай — 9 МВт, у Гомельскай — 14,7 МВт, у Гродзенскай — 10 МВт, у Мінскай — 40 МВт, у Магілёўскай — 6,5 МВт.

Гэта дасць магчымасць значна знізіць залежнасць жыллёва-камунальнай гаспадаркі Беларусі ад імпарту паліўна-энергетычных рэсурсаў.

←Хай-тек-индустрия: реальность и прогнозы

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика