Памёр першы старшыня Нацбанка Мікалай Амельяновіч

Источник материала:  
31.01.2013 23:09 — Новости Экономики

Памёр першы старшыня Нацбанка Мікалай Амельяновіч

Наша Ніва
Памёр першы старшыня Нацбанка Мікалай Амельяновіч
Мікалаю Амельяновічу было 75 гадоў.

Ён нарадзіўся ў 1937 у вёсцы Міхнавічы Бярозаўскага раёна.

Скончыў наргас (1961). Працаваў у Міністэрстве фінансаў БССР. Дырэктарам Мінскага фінансава-эканамічнага тэхнікума. Ад 1986 да 1991 Мікалай Амельяновіч працаваў упраўляючым Белканторай Дзяржбанка СССР. Пазней ён прызнаваўся, што ў гэты час не мог весці самастойную фінансава-крэдытную палітыку без дазволу Масквы.

21 снежня 1990 года, ужо пасля Дэкларацыі аб суверэнітэце, Вярхоўны савет пастанавіў стварыць Нацбанк Беларускай БССР. Першым старшынёй праўлення Нацыянальнага банка якраз і стаў Мікалай Амельяновіч, ужо пасля яго быў Станіслаў Багданкевіч.

"Ён зразумеў, што не ў стане стварыць сістэму, улічваючы адсутнасць прафесійных глыбокіх ведаў спецыяліста-манетарыста. Я спачатку думаў, што яго выганяюць, а ён мне сам сказаў, што хацеў сысці", — узгадваў пасля сп. Багданкевіч.

У першыя гады незалежнасці краіны Амельяновіч працаваў першым намеснікам старшыні праўлення Ашчаднага банка Беларусі, пасля быў у "Тэхнабанку".
←Украина может снять запрет на ввоз молочной продукции в отношении одного из трех белорусских предприятий

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика