Ці варта чакаць абвалу эканомікі ў 2013 годзе?

Источник материала:  

Эканамічны прагноз разам з вядомымі экспертамі.

Я думаю, што ў параўнанні з мінулым годам мала што памяняецца. Хіба, у галіне прыбыткаў… Маўляў, раней яны раслі да 500 долараў, а далей давайце самі, – расказвае Сяргей Чалы.

Эканаміст не чакае нейкіх перамен у новым годзе. Гаворыць, што яны нікому не патрэбныя. Ваганні асноўных паказчыкаў эксперт прадказвае ў межах 10%. Курс долара на канец восені 2013-га Чалы бачыць у межах 9200-9500 рублёў.

Калега Сяргея Чалага, Леанід Злотнікаў, апісвае куды больш апакаліптычныя краявіды. На думку эканаміста, для падтрымкі узроўню дабрабыту, пастаўленага ў 2012 годзе, ураду Беларусі ў 2013 годзе спатрэбіцца ажно 8 мільярдаў долараў. Калі дадаць сюды тры мільярды, якія неабходна выплаціць па крэдытах, то атрымоўваецца надзвычай кругленькая сума. І калі частку можна будзе “наскрэбці”, дзякуючы крэдытам ад ЕўрАзЭС і Кітая, то прыкладна 8 мільярдаў давядзецца браць немаведама адкуль. Злотнікаў гаворыць, што нас можа чакаць адток валюты, а за ім інфляцыя і ўсе іншыя “цуды”.

Ну вось, мы бачым, што ёсць, як мінімум, дзве праблемныя рэчы – падтрыманне дабрабыту насельніцтва і выплата пазык. І вось гэтыя рэчы моцна ўплываюць на адток валюты з Беларусі”.

Кампенсаваць яго можна будзе дзякуючы продажу дзяржаўнай маёмасці. Леанід Злотнікаў перакананы, што ў 2013 годзе нас чакае новая хваля прыватызацыі. І калі ўсё будзе добра, то курс долара на канец года складзе прыкладна 9500 рублёў. Калі ж не, то ўжо вясной можна чакаць і 14-ці тысяч за долар.

А вось фінансавы аналітык афіцыйнага партнёра кампаніі “Альпары” ў Мінску Вадзім Іосуб прадказвае, што мы ўжо ў хуткім часе можам зразумець, чаго чакаць ад 2013-га. Эксперт бачыць дзве плыні ва ўладных структурах – Нацбанк, які адстойвае больш жорсткі накірунак, і ўрад, які зацікаўлены ў выкананні праграмных пастаноў.

Вось цяпер асноўная інтрыга заключаецца ў тым, ці будуць прынятыя нейкія персанальныя рашэнні. Бо ў 2012 годзе план па росце ВУП у памеры 5,5% не быў выкананы”.

Таму калі ўрад у бліжэйшы час панясе асабістыя страты, то можна меркаваць пра выбраны накірунак. Калі ж невыкананне планаў па росце ВУП ураду даруюць, гэта будзе сведчыць аб асноўнай ролі Нацбанка. А значыць – 2013 год пройдзе без вялікіх сенсацый.

Прагноз Іосуба на курс долара не адрозніваецца ад меркаванняў калег па цэху – тыя ж 9500 на канец года. Калі ж Беларусь абярэ новага прэм’ера і возьме накірунак на дасягненне 8%-га росту ВУП на 2013 год – “цуды” нас могуць чакаць ужо вясной.

Кіраўніца Нацбанка Надзея Ермакова запэўнівае, што гэтага не будзе. Падчас прамой лініі 26 снежня яна заявіла, што “землятрусаў” у беларускай эканоміцы ў 2013 годзе не чакаецца. Як і моцных ваганняў курса долара.

ЭкспертПрагноз курса долара на канец 2013 года
Сяргей Чалы9200-9500
Леанід Злотнікаў9500-14000
Вадзім Іосуб9500
Надзея Ермакова 9500

Алесь ПІЛЕЦКІ,
Еўрапейскае радыё для Беларусі.

Фота rnns.ru

←Школа бизнеса. Чего белорусам не хватает для рывка в развитии частного бизнеса: денег, знаний или смелости

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика