Квіткі на Вільню падаражэюць на 45%

Источник материала:  

Ад 1 студзеня самы танны квіток на цягнік Мінск-Вільня будзе каштаваць 116 380 рублёў (без уліку камісійных збораў). Пра гэта паведамляе афіцыйны сайт Беларускай чыгункі.

Раней самая танная дарога абыходзілася крыху больш, чым у 80 тысяч рублёў.

Квіток ад Маладзечна будзе каштаваць 108 тысяч рублёў з улікам камісійных збораў і 98 тысяч рублёў – без уліку.

Адпаведна павысіліся кошты на купэйныя квіткі. Праехацца з камфортам цяпер можна будзе за 259 тысяч рублёў.

Атрымліваецца, што пасля павелічэння коштаў узрасце попыт на аўтобусныя маршруты на Вільню. Квіткі на іх будуць танней – 117-128 тысяч рублёў.

Нагадаем, што ад 22 снежня па выхадных на Вільню ходзіць дадатковы цягнік. Ён адпраўляецца з Мінска ў 8:17.

Аддзел інфармацыі.

Фота pfoto-rzd.com

Чытайце на гэтую ж тэму:

З новага года павысяцца тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі

Мінімальны заробак павялічыцца на 400 тысяч з новага года

←Прогнозы не оправдались: рубль закончил год куда выше, чем предрекали экономисты

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика