Рыбны кірмаш у Маладзечне, Вілейцы і Валожыне
06.12.2012
—
Новости Экономики
Кірмашы “Рыба Беларусі” пройдуць у Мінскай вобласці з 8 да 30 снежня.
Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні гандлю і паслуг Мінскага аблвыканкама.
Шырокі асартымент рыбы будзе прадстаўлены на плошчы Свабоды ў Валожыне 16 і 23 снежня. У Маладзечне кірмаш размесціцца на Старым Месце 22 снежня. На плошчу Леніна ў Вілейку рыбу прывязуць 23 і 24 снежня.
На кірмашы можна будзе набыць жывую рыбу – карпа, карася, белага амура, таўсталобіка і іншых, а таксама рыбу каштоўных парод – фарэль, асятра.
Да навагодняга стала пакупнікі змогуць назапасіць марожаную, вэнджаную рыбу ці паўфабрыкаты.
Паводле БелТА.