Каровы прыедуць у Маладзечна на выставу

Источник материала:  

У наступную суботу, 17 лістапада, упершыню адбудзецца абласная выстава племянной жывёлагадоўлі. Галоўная частка мерапрыемства пройдзе на Цэнтральнай плошчы горада і пляцоўцы перад Палацам Культуры.

Жыхары і госці Маладзечна змогуць на свае вочы пабачыць лепшыя пароды кароў з усёй вобласці. Там жа можна будзе і набыць карову для сваёй гаспадаркі. Аб гэтым паведаміла прэс-служба Мінаблвыканкама. Плануецца, што прадстаўляць сябе будзе кожны раён. Акрамя кароў на выставе можна набыць сельскагаспадарчую тэхніку і прадукты харчавання – у першую чаргу мясныя і малочныя.

Святочныя мерапрыемствы для мясцовага кіраўніцтва пройдуць падчас выставы і ў маладзечанскім Палацы Культуры.

Аляксандра ПАРАХНЯ.

←Правительство вместе с национальным бизнесом планирует большое азиатское турне - Казахстан, Индия и Бангладеш.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика