Беларусь высвятляе, чаму Украіна прыпыніла ўвоз малака і свініны

Источник материала:  
01.03.2012 18:40 — Новости Экономики

Нагадаем, з 29 лютага Украіна закрыла мяжу для беларускай свініны, бо не верыць версіі пра “вучэнні” на Навагрудчыне, дзе ў вёсцы Нязнанава былі знішчаны ўсе свінні з прыватных гаспадарак. Таксама Украіна прыпыніла ўвоз малочных прадуктаў з Беларусі. Нагодай сталі сістэматычныя парушэнні ветэрынарна-санітарных патрабаванняў Украіны ў беларускіх малочных прадуктах.

Беларускі прадстаўнік якраз і будзе высвятляць прычыны такіх захадаў. БЕЛТА сцвярджае, што з боку Украіны не было афіцыйных паведамленняў аб прэтэнзіях да якасці і бяспекі беларускай прадукцыі.

Таксама беларускі бок сцвярджае, што падрабязна праінфармаваў Украіну пра "рэгіянальныя вучэнні дзяржаўнай ветэрынарнай службы нашай краіны па пытаннях недапушчэння заносу і распаўсюду афрыканскай чумы свіней".


←На оказание услуг финансового консультанта в пилотном проекте приватизации претендуют 13 компаний

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика