Ліміт на электраэнергію ўвядуць у другой палове года

Источник материала:  

Дыферэнцаваны падыход да аплаты насельніцтвам электраэнергіі плануецца ўкараніць у другой палове 2012 года.

Аб гэтым паведаміў журналістам, адказваючы на пытанне карэспандэнта БЕЛТА, міністр энергетыкі Беларусі Аляксандр Азярэц.

Сёння працуюць над стварэннем сацыяльнага пакета і гарантый для насельніцтва ў частцы аплаты за спажытую электраэнергію. Гэта значыць, яе спажыванне будзе лімітавана, а тое, што спажываецца звыш, будзе аплачвацца па сабекошце.

"Мы палічылі, што 70-75% насельніцтва не пацерпіць і ўвойдзе ў гэтыя ліміты, а вось плаціць больш будуць больш заможныя грамадзяне, якія спажываюць не па 150-250 кілават-гадзін у месяц, а больш за 1000 кілават-гадзін. Гэта і будзе сацыяльная справядлівасць, сацыяльнае роўнасць", – лічыць Аляксандр Азярэц.

Сёння беларусы плацяць прыкладна 2,8 цэнта за 1 кілават-гадзіну, у той час як кошт электраэнергіі, якую выпрацоўвае краіна, у сярэднім па энергасістэме складае каля 6,9-7 цэнтаў за 1 кілават-гадзіну. Сацыяльная абарона насельніцтва ў сферы аплаты электраэнергіі, цеплаэнергіі, газу, значная, падкрэсліў міністр энергетыкі.

Паводле БелТА.

Фота www.germaniaplus.de.

←С сегодняшнего дня на 20% повышены тарифы на международные телефонные соединения и услуги по пропуску трафика с Россией, Украиной, Молдовой и Узбекистаном

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика