Пустазелле не пройдзе

Источник материала:  

У магілёўскіх аграрыяў цяпер ёсць сучасная сістэма ачысткі насення шматгадовых траў. Новы цэх адкрылі ў абласным цэнтры на ЗАТ "Насенне траў".

Новая імпартная лінія дазволіць значна, да 85-90%, палепшыць якасць ачысткі насення. За гадзіну цяпер ачышчаецца 2 тоны. Для параўнання: стары цэх адольваў 4 тоны, але за суткі. Новая лінія каштавала 1,5 мільёна еўра, але пры ўмове поўнай загрузкі яна акупіцца праз 2-3 гады. Паслугі па ачыстцы насення плануюць аказваць не толькі сваім сельскім гаспадаркам, але і іншым рэгіёнам нашай краіны і за яе межамі.

У цырымоніі адкрыцця новага цэха бралі ўдзел намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіль Паўлоўскі і старшыня Магілёўскага аблвыканкама Пётр Руднік. Кіраўніцтва перарэзала традыцыйную чырвоную стужку, а на першым меху гатовай прадукцыі госці пакінулі надпіс: "Якасць насення — залог высокіх ураджаяў і надояў". Толькі з добрым насеннем можна стварыць магутную кармавую базу, якая дазволіць павялічыць вытворчасць малака і мяса.

Ілона Іванова.

←Создание Евразийского экономического союза никак не может быть возвратом в СССР - посол России в Молдове

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика