Акцыі “Баранавічыдрэў” не прадаліся ў трэці раз
18.11.2011 10:29
—
Новости Экономики
Акцыі “Баранавічыдрэў” не прадаліся ў трэці раз
На аўкцыёне, які адбыўся 17 лістапада, не знайшлося ахвотных набыць 48,7% акцый баранавіцкага прадпрыемства.
На аўкцыёне па продажы маёмасці, што належыць дзяржаве, выстаўлялася 31 488 акцый “Баранавічыдрэў” па першапачатковым кошце 26,4 мільярда рублёў. Але ахвотных набыць іх не знайшлося, паведаміла “ІР” Алена Касцюкова, прэс-сакратар Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь.
Нагадаем, што гэта трэцяя няўдалая спроба продажу акцый гэтага прадпрыемства. На першых двух аўкцыёнах, якія адбываліся сёлета 16 чэрвеня і 13 верасня, тыя самыя акцыі выстаўляліся па старым кошце – за 19 мільярдаў рублёў.