Акцыі двух баранавіцкіх прадпрыемстваў так ніхто і не набыў
08.09.2011 14:44
—
Новости Экономики
Акцыі двух баранавіцкіх прадпрыемстваў так ніхто і не набыў
На конкурсах, якія адбыліся 7 верасня, не знайшлося ахвотных набыць 100% акцый ААТ "Аграпрамбудмаш" і 76,6% акцый ААТ "Баранавіцкі завод станкапрыладаў".
Як паведамілі “ІР” ва Упраўленні ўліку і распараджэння акцыямі Дзяржаўнага камітэта па маёмасці Рэспублікі Беларусь, на ўдзел у конкурсах не было пададзена ніводнай заяўкі.
Стопрацэнтны пакет акцый “Аграпрамбудмаша” (былы камбінат сенажных вежаў), якія належалі дзяржаве, выстаўляўся па першапачатковым кошце 12,748 мільярда рублёў. Магчыма патэнцыйных пакупнікоў напалохала ўмова конкурсу – унесці на працягу года на развіццё прадпрыемства яшчэ 2,5 млн долараў ЗША.
Таксама не знайшлося жадаючых купіць за 9,642 мільярда рублёў кантрольны пакет акцый Баранавіцкага завода станкапрыладаў. Пакупніку, згодна з умовамі конкурсу, трэба было б яшчэ ўкласці на працягу года ў развіццё прадпрыемства 2 млн долараў ЗША і два гады захоўваць колькасць працоўных месцаў і профіль дзейнасці завода.
Гэта другая няўдалая спроба прадаць акцыі гэтых прадпрыемстваў горада. Першая конкурсы праходзілі сёлета ў чэрвені.
Нагадаем, што за дзень да гэтага, 6 верасня, на аўкцыёне Дзяржаўнага камітэта па маёмасці РБ не прадаліся акцыі ААТ “Баранавіцкі завод запчастак “АЎТАКА”.
13 жніўня будзе праводзіцца аўкцыён па продажы 48,7% акцый ААТ “Баранавічыдрэў”, якія летам 2011 года таксама не прадаліся.