Уклады насельнiцтва за чэрвень у рублях выраслі, а ў валюце - знізіліся
13.07.2011 11:42
—
Новости Экономики
Уклады насельнiцтва за чэрвень у рублях выраслі, а ў валюце - знізіліся
Пресс-служба Нацбанка
Iншая сiтуацыя з iнвалютнымi дэпазiтамi. Тэндэнцыя па iх знiжэннi працягвалася i ў чэрвенi, хаця ў трэцяй дэкадзе месяца сiтуацыя стабiлiзавалася. Па папярэднiх звестках, тэрмiновыя ўклады працягвалi расцi i ў першай дэкадзе лiпеня. Так, калi ў маi iнвалютныя дэпазiты зменшылiся ў эквiваленце на 469,3 мiльёна долараў ЗША, то ў чэрвенi – у эквiваленце на 240,2 мiльёна долараў ЗША i на пачатак лiпеня склалi ў эквiваленце амаль 3,5 мiльярда долараў ЗША.
У цэлым рублёвыя i iнвалютныя ўклады насельнiцтва ў беларускiх банках ў пералiку на нацыянальную валюту на 01.07.2011 склалi звыш як Br27,4 трыльёна.
Як вядома, у адпаведнасцi з беларускiм заканадаўствам у нашай краiне гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельнiцтва ва ўсiх банках. Да таго ж даходы грамадзян ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскiх укладах не абкладаюцца падаткам.