Куды зніклі цыгарэты?
05.06.2011 01:01
—
Новости Экономики
Куды зніклі цыгарэты?
У Мінску з прылаўкаў знікла большасць цыгарэт. На вітрынах можна ўбачыць хіба што айчынныя маркі і рэдка – некаторыя замежныя. Еўрарадыё паспрабавала высветліць, куды падзеліся цыгарэты і калі яны нарэшце з’явяцца.
“Пастаўшчыкі не адгружаюць. Хтосьці без тлумачэння прычын, хтосьці чакае ўсталявання новых коштаў”, – распавялі ў адной з мінскіх крам.
У газетных шапіках сітуацыя такая ж як і ў крамах.
“Замовы не прымаюць ужо больш за месяц. Мы іх не чуем. Можа быць гэта звязана з валютай. Тытунь жа трэба набываць за мяжой, у нас яго няма”, – дзеліцца сваім меркаваннем прадаўшчыца.
Па тлумачэнні мы вырашылі звярнуцца на тытунёвыя фабрыкі. У сталічнай кампаніі “Тытунь-Інвест”, якая вырабляе вядомыя замежныя маркі цыгарэт і адпаведна імпартуе тытунь, ад каментароў нечакана адмовіліся.
“Мы пакуль не каментуем гэту сітуацыю”, – расчаравала Еўрарадыё прадстаўніца кампаніі.
На гродзенскай тытунёвай фабрыцы запэўнілі, што праблем няма. Па словах прадстаўніка фабрыкі, там цыгарэты робяць у тых жа аб’ёмах, што і раней.
“У нас працуюць дзень і ноч, не пакладаючы рук. І адгрузка ідзе і машыны працуюць, нічога не спыняецца. Запасаў у нас хопіць на некалькі месяцаў. Нават калі мы закупляць нічога не будзем, то некалькі месяцаў мы будзем працаваць у такім жа тэмпе: па 60-70 мільёнаў цыгарэт у суткі”.
Адзначым, што ў Гродне вырабляюцца ў асноўным айчынныя маркі.
Эксперт у галіне тытунёвай вытворчасці на ўмовах ананімнасці патлумачыў карэспандэнту Еўрарадыё прычыны адсутнасці цыгарэт.
Эксперт: “На сёння ўрад абмяркоўвае кошты на тытунёвыя вырабы. І не толькі на тытунёвыя. Яшчэ на алкаголь. І будзе абмяркоўваць заўтра. Рашэнне мусіць быць прынята, у процілеглым выпадку сітуацыя можа пагоршыцца”.
Спецыяліст дадае, што новыя кошты на цыгарэты мусілі з’явіцца адразу пасля абвяшчэння дэвальвацыі. Дарэчы, тытунь для замежных тытунёвых марак закупляецца за мяжой і не за беларускія рублі.