Гасціннасць са знакам якасці

Источник материала:  
Больш за трыста турыстычных кампаній пацвердзілі высокі ўзровень сваіх паслуг
Колькасць беларускіх турфірм, якія цяпер праходзяць добраахвотную сертыфікацыю якасці паслуг, імкліва павялічваецца. Як расказаў дырэктар дэпартамента па турызме Міністэрства спорту і турызму Вадзім Кармазін, такая сертыфікацыя сёння служыць своеасаблівым паказчыкам прафесіяналізму для ўсіх ўдзельнікаў турыстычнага рынку. “Большасць турыстаў цікавіцца, ці ёсць у турфірмы сертыфікат якасці, нярэдка яго адсутнасць становіцца прычынай для выбару іншай турарганізацыі”, — адзначыў ён.
Цяпер добраахвотную сертыфікацыю прайшлі больш за 300 беларускіх турфірм. “Тым самым кампаніі пацвярджаюць, што клапоцяцца пра свой імідж, гарантуюць якасць турпаслуг і ўдзяляюць вялікую ўвагу рабоце з кліентамі”, — удакладніў Вадзім Кармазін. Пераканацца, ці ёсць у турфірмы сертыфікат якасці, можна непасрэдна ў офісе арганізацыі ці на яе афіцыйным сайце. А ў хуткім часе дадзеныя пра ўсе турфірмы, якія прайшлі сертыфікацыю, з’явяцца ў інтэрнэце.

Андрэй Ануфрыеў

←С.Богданкевич: «Чтобы получить Беларуси кредит в МВФ – экономики мало. Нужна политическая либерализация»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика