Дырэктар турагенцтва: "У Беларусі людзі добрыя, аднак сэрвіс — дрэнь"
26.03.2011 10:15
—
Новости Экономики
Дырэктар турагенцтва: "У Беларусі людзі добрыя, аднак сэрвіс — дрэнь"
Егіпет і Туніс пакуль застаюцца небяспечнымі для наведвання турыстаў, у Турцыі таксама нестабільна. І турыстычным аператарам даводзіцца круціцца і вынаходзіць новыя, часам зусім нечаканыя шляхі. Ці будуць валіць валам турысты ў Беларусь і што гэтаму можа перашкодзіць, "Звязда" высвятляла ў Алеся Кушнера, дырэктара турыстычнага агенцтва "Гісторыя-Тур".
— Да 2015-га года Міністэрства спорту і турызму плануе росту прыбытку ад турыстычных паслуг у тры з паловай разы. Многія кажуць, што гэта немагчыма. На ваш погляд, ці ёсць у нас шанц, тым больш у сувязі з праблемамі на папулярных маршрутах — такіх, як Егіпет, напрыклад?
— Можна запраграмаваць і ў 10 разоў павялічыць прыток турыстаў. Прагназаваць можна ўсё што заўгодна, але ёсць рэаліі тых, хто піша, і тых, хто выконвае. Я магу сказаць, што прыток турыстаў, а адпаведна і прыбыткі, можна павялічыць пры трох умовах. Калі на тэрыторыі Беларусі будзе створаны нармальны еўрапейскі сэрвіс, які ўключае пражыванне, харчаванне і набор усіх астатніх турыстычных паслуг. Гэта раз. Аднаўленне архітэктурных помнікаў, за наведванне якіх замежнікі будуць плаціць грошы. Гэта два. І трэцяе пытанне — візы. Калі гэтыя тры пытанні на дзяржаўным узроўні будуць вырашаны, то магчыма павялічыць і ў тры, і ў пяць, і ў сем разоў і колькасць турыстаў, і пакінутых імі ў Беларусі грошай. Ва ўсіх астатніх выпадках гэта застанецца толькі марай. Таму што, па вялікім рахунку, калі параўноўваць нас з іншымі еўрапейскімі краінамі, то мы значна саступаем па ўсіх паказчыках — я кажу зараз пра ўязны турызм. Бо гэта вельмі моцная крыніца прытоку замежнай валюты ў Беларусь.
І гэтая крыніца ў нас вельмі кволая, бо мы маем недастатковую колькасць турыстычных аб'ектаў. Вельмі многае у нас стаіць у руінах.
Беларусь адзіная краіна ў Еўропе, якая ў часы Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай мела на сваёй тэрыторыі найбольшую колькасць замкаў і палацаў, чаго не было ні ў адной краіне Еўропы. Я нават не кажу пра палацы і сядзібы дробнай шляхты. Гэта пра нешта сведчыць, на мой погляд. І калі проста спраграмаваць, што мы гэта ўсё аднаўляем і запускаем, маючы на ўвазе экспазіцыі, месцы для пражывання і харчавання, набор іншых паслуг, які ўключае магчымасць арганізацыі адпачынку для ўсёй сям'і, то прыток турыстаў будзе.
Мірскі замак рэстаўравалі 23 гады... Калі ўсё будзе рабіцца такімі ж тэмпамі, мара пра павелічэнне турыстычных плыняў застанецца толькі марай.
— Наколькі дорага адпачываць у Беларусі ў параўнанні з іншымі краінамі?
— У Беларусі сапраўды дорага. Калі ацэньваць па кошце атэляў, то мы абагналі па гэтым паказчыку бліжэйшых сваіх суседзяў. Грошы, якія просяць за набор паслуг, што аказваюцца ў нашых атэлях, неадпаведныя ў параўнанні з Еўропай.
— Вось якраз давайце параўнаем: колькі нумар каштуе ў Беларусі і колькі ў Еўропе?
— Я зараз буду казаць не пра зоркавыя атэлі, а пра атэлі эканом-класа, якія можна назваць турыстычнымі. Беларускі нумар каштуе ў раёне 30 долараў. А са сняданкам усе 35 долараў атрымаецца.
Напрыклад, у Вільні, Беластоку ці Варшаве такія ж самыя атэлі магчыма знайсці і за 20 долараў, а то і танней.
Але пры гэтым іх тур-клас адрозніваецца ад нашага. Нават па напаўненні нумара. Пры засяленні ў атэлі эканом-класа ў Беларусі ты, у асноўным, бачыш мэблю і сантэхніку 1970-80 гг. Напрыклад, расійскі турыст адносна спакойна ставіцца да такога напаўнення нумара, а вось для еўрапейскага гэта жудасна.
Увогуле, для Мінска як для сталіцы вельмі нестае атэляў эканом-класа, ды і зоркавых таксама.
— З чым гэта звязана, на ваш погляд?
— Проста недаразвітасць інфраструктуры. На дзяржаўным узроўні павінны зразумець, што турыста магчыма прывабіць адкрытасцю, даступнасцю, сэрвісам і паўнавартасным турыстычным прадуктам.
— Значыць гэта стварае вам, як турыстычнаму агенцтву, сур'ёзныя перашкоды для працы?
— Па вялікім рахунку, так. Таму што добра паказваць тое, што зараз адноўлена, такія аб'екты, безумоўна, ёсць, але іх катастрафічна недастаткова!
Потым пытанне наконт цаны віз. Яна занадта высокая, і ўсе ў нас пра гэта ведаюць. Замежнікі, якія прыязджаюць, вельмі здзіўлены і абураны гэтым. Чаму такія цэны для тых, хто робіць візу ў аэрапорце?
Наступная праблема — "добразычлівасць" супрацоўнікаў атэляў, аэрапортаў і іншых аб'ектаў, якія з'яўляюцца першымі, хто кантактуе з турыстамі. На жаль, трэба канстатаваць вельмі нізкі ўзровень іх прафесіяналізму і агульнай культуры, у параўнанні з той жа Еўропай.
— З вашых слоў атрымліваецца, што нават калі ў краіны будзе ідэальны імідж, то ўсё разаб'ецца на мяжы?
— Скажам так, імідж — гэта агульны малюнак. Ён складаецца з дробных рэчаў. Набор гэтага дробнага стварае нешта адзінае. І калі большасць гэтага дробнага абы-якое, то вядома, што агульны малюнак прыгожым быць не можа. Турыст вернецца дадому і скажа: "У Беларусі людзі добрыя, аднак сэрвіс — дрэнь".
— Калі б вам прапанавалі стварыць імідж Беларусі, які б вы стварылі?
— Першая праблема, на мой погляд, якая замінае стварэнню добрага іміджу за мяжой, — пытанне прэзентацыі краіны. Калі ўзяць любую еўрапейскую краіну, то кожная будзе нечым адметная, будзе асацыявацца з чымсьці. Немцы — дакладнасць, аўтамабілі, якасць; швейцарцы — сыры, гадзіннікі, шакалад і г.д.
На мой погляд, вельмі памылкова мы акцэнтуем шмат увагі на перыядзе Другой сусветнай вайны і каштоўнасцях камуністычнага часу. У мяне два дзяды ваявалі, прайшлі ўсю вайну ад першага да апошняга дня. Бабуля была ў канцэнтрацыйным лагеры. Я ўдзячны і схіляю галаву перад тымі, хто сапраўды ваяваў, хто перажыў тыя жудасныя часы, гэта была вялікая бяда і трагедыя для ўсяго беларускага народа. Але гэта бяда, а на бядзе нацыю не будуюць. Усё, што было негатыўнае і жудаснае, — гэта памяць. Трэба, каб маладое пакаленне абавязкова памятала пра гэта, каб не дапусціць нечага падобнага ў будучыні. Але нацыю будуюць на нечым узвышаным, на нечым вельмі каштоўным і вельмі шляхецкім. На нечым, што складае, скажам так, касцяк дзяржавы і нацыі. Прычым якраз ідэалагічныя дзяржаўныя інстытуты павінны дбаць пра тое, каб маладое пакаленне выхоўвалася не на бядотных расповедах пра пакуты беларусаў у розныя часы. Бо ўсё ж гэта не фундамент, на якім будуецца светапогляд нацыі і ўспрыманне нас за мяжой. Гэта памылкова.
— Што тады, на ваш погляд, можа складаць гэты касцяк нацыі?
— Патрэбна капаць глыбей. У нас ёсць з чаго пачаць. У нас шмат славутых людзей і падзей. Але чамусьці, я нават не ведаю, з якой прычыны гэты пласт не падымаецца. Бо ўсё тое каштоўнае гістарычнае, што не было намі скарыстана, вельмі паспяхова расцягалі нашы суседзі і ўжо даўно зрабілі сваім...
І ў нас дзяржава павінна зразумець, што за аснову трэба браць тое, што заўжды нам належала. Гэта абсалютна абгрунтавана можа быць ВКЛ, у нас ёсць для гэтага ўсе падставы. Маючы шыкоўную гістарычную мінуўшчыну, мы не выкарыстоўваем яе на сваю карысць. Замест гэтага ствараецца нейкі вобраз спакутаванага, змардаванага, бязвольнага народа, які паўстаў у 1919 г. Нам варта дбаць пра аднаўленне сапраўднай беларускай гісторыі, захоўваць яе і перадаваць наступным пакаленням. Бо грамадзянін, які ведае аб тым, што калісьці яго Радзіма была адной з самых магутных і развітых у Еўропе, будзе значна больш актыўны і адказны і ў прафесійным, і ў асабістым плане, і яго будуць усе паважаць!
Даведка "Звязды"
Алесь Кушнер нарадзіўся ў 1982 годзе. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт фізічнай культуры з адзнакай. Футбаліст, гуляў за юнацкую зборную Беларусі. Паспрабаваў сябе ў розных сферах, аднак знайшоў у турызме. З 2009 года з'яўляецца дырэктарам турыстычнага агенцтва "Гісторыя-Тур", якое спецыялізуецца на гістарычным і этнаграфічным турызме. Лічыць кнігу Уладзіміра Караткевіча "Каласы пад сярпом тваім" сваёй настольнай, размаўляе выключна па-беларуску, не жанаты.
Топ баек пра Беларусь
Пра Беларусь у інтэрнэце ходзяць часам неверагодныя і камічныя расповеды. Прапануем некалькі з іх.
У Беларусі няма электрычнасці і прыбіральняў
Віцябчанка Вера Каралёва ў сацыяльнай сетцы расказала, як была перакладчыцай пры нямецкіх паляўнічых, што збіраліся ў Беларусь — "у дзікунскую краіну без электрычнасці і "ватэрклазетаў", з напоўненымі бандытамі лясамі". І па яе словах, так думала ўся суполка сяброў-паляўнічых. Пры гэтым яны спакойна вандравалі па Афрыцы, але баяліся ехаць у нашу краіну.
Беларусы ездзяць толькі на трактарах
Шмат хто з наведвальнікаў сеціва пытаецца ў беларусаў, ці насамрэч яны ўсе ездзяць на трактарах. Прычым пытаюцца пра гэта, у асноўным, людзі з-за акіяна.
Беларускія дзяўчаты лёгкадаступныя
Такое меркаванне складваецца пераважна ў выхадцаў з усходніх краін. На многіх форумах, па словах турэцкіх і іранскіх студэнтаў, можна прачытаць, што нашых дзяўчат толькі пальцам памані — і яны да ўсяго гатовыя.
Беларусы не любяць усміхацца
Гэтым назіраннем пасля наведвання нашай краіны дзеляцца жыхары сонечных Італіі, Іспаніі і Ірана. Ёсць меркаванне, што гэта звязана з кліматычнымі ўмовамі. Маўляў, у нас мала сонечных дзён, таму мы такія хмурыя.