Якія валютныя абмежаванні ўвялі беларускія банкі?
25.03.2011 19:50
—
Новости Экономики
Якія валютныя абмежаванні ўвялі беларускія банкі?
З 23 сакавіка “Белінвестбанк” забараніў пераводзіць грошы з картак у беларускіх рублях на валютныя карткі, дадаваць наяўныя беларускія рублі на валютныя карткі, здымаць валюту з картак у беларускіх рублях... Апроч таго, уладальнікі картак іншых банкаў не змогуць зняць долары ў банкаматах “Белінвестбанка”.
“Белінвестбанк”: “Акрамя гэтага існуе забарона па ўкладах: нельга пераафармляць уклады ў беларускіх рублях у валюту”.
Пры гэтым, як паведамілі ў “Белінвестбанку”, забароны на разлік валютнай і рублёвай карткай за мяжой няма:
“Можна разлічвацца, а таксама здымаць у банкаматах валюту”.
“Прыёрбанк” таксама забараніў перавод з рублёвых картак на валютныя рахункі. Тая ж сітуацыя і ў “Белаграпромбанку”, і ў “БПС-Банку”.
“Прыёрбанк”: “Нельга здымаць долары з рублёвай карткі. Гэта таксама абмежавана: калі ў вас картка ў беларускіх рублях, а вы хочаце папоўніць дэпазіт у доларах, ці перавесьці на рахунак у доларах – гэта зрабіць немагчыма”.
“Белаграпрамбанк”: “У дадзены момант банк не ажыццяўляе выдачу замежнай валюты з карт-рахункаў, рахункаў па ўліку крэдытнай запазычанасці, адкрытых у беларускіх рублях… За наяўны або безнаяўны беларускі рубель папоўніць валютны ўклад немагчыма”.
У BelSwissBank кажуць, што ёсць толькі адно валютнае абмежаванне — нельга з рублёвай карткі ў банкамаце зняць валюту. Пры гэтым там падкрэсліваюць, што мера — часовая:
“На дадзены момант не праводзіцца канвертацыя, а за мяжой вы паўсюль можаце ажыццяўляць безнаяўныя разлікі. Больш няма ніякіх абмежаванняў... ”
Банк “Мінск-Масква”, акрамя звычайных абмежаванняў, забараніў разлічвацца з замежжам праз інтэрнэт.
“Мінск-Масква”: “Калі картка ў беларускіх рублях, то на тэрыторыі Беларусі можна разлічвацца толькі ў беларускіх рублях. Таксама — здымаць у банкаматах. За межамі Беларусі разлічвацца карткай у беларускіх рублях можна. Але ўсталяваны ліміт — 500 долараў за дзень. Разлічвацца праз інтэрнэт с замежнымі сайтамі — такая магчымасць часова прыпыненая”.
Як паведамілі Еўрарадыё ў “Тэхнабанку”, там ніякіх валютных абмежаванняў няма.
“Тэхнабанк”: “У нас ніякіх абмежаванняў — ні ў беларускіх рублях, ні ў валюце”.
Няма абмежаванняў і ў “Беларусбанку”.
Еўрарадыё: “Ці змагу я з рублёвай карткі зняць долары?”
“Беларусбанк”: “Калі ласка, вы можаце зняць — у нас не было ніякіх абмежаванняў. Пры наяўнасці валюты ў аддзяленні вы можаце зняць”.
Спецыяліст парталу infobank.by пракаментавала сітуацыю наступным чынам:
“Трэба разумець, што дэ-юрэ магчымасць зняцця ў банкаматах зусім не азначае яе дэ-факта. Прыйдзіце вы ў любы банкамат — і ці знойдзеце вы там долары? Сапраўды, некаторыя банкі пакінулі ўсё як ёсць, але рэальна ў банкаматах няма грошай.
Ёсць праблема папаўнення рублямі валютных картак. Тое самае тычыцца і канверсіі паміж рублёвымі і валютнымі карткамі. Праблема стаіць даволі востра. Дэфіцыт грошай прысутнічае і ў касах”.