Ледаколы і іншая тэхніка да паводкі гатовыя

Источник материала:  

Як ужо паведамлялася, зараз складаная паводкавая сітуацыя склалася на Прыпяці, Піне, Гарыні, дзе ўзроўні вады перавысілі небяспечныя высокія адзнакі.

Як паведамілі ў прэс-службе Мінтранса, у гэтай сувязі прыведзены ў гатоўнасць ледаколы ў партах Гомеля і Мазыра, а таксама буксірныя судны ў іншых месцах адстою. Таксама спецыялістамі арганізацый унутранага воднага транспарту праведзена рэвізія гідратэхнічных збудаванняў і іх рамонт. Створаны запасы аварыйных матэрыялаў (камень, шчэбень, пясок, мяхі, піламатэрыялы). Падрыхтавана тэхніка для вядзення аварыйных работ (бульдозеры, аўтакраны, самазвалы і іншая), арганізавана кругласутачнае дзяжурства дыспетчарскіх службаў і рамонтных брыгад. Абноўлены саставы проціпаводкавых камісій, праца па спуску вады каардынуецца з мясцовымі органамі па надзвычайных сітуацыях.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←В Беларуси в реальный сектор экономики за 2010 год вложено $9,1 млрд. иностранных инвестиций

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика