$9,1 млрд у рэальны сектар эканомікі

Источник материала:  

нашай краіны (акрамя банкаў) уклалі летась замежныя інвестары. Паводле звеcтак Нацыянальнага статыстычнага камітэта Беларусі, гэта на 2,3 працэнта менш, чым за 2009 год.

Асноўнымі інвестарамі арганізацый рэспублікі былі суб'екты гаспадарання Расіі (72,1 працэнта ад усіх інвестыцый, што паступілі), Аўстрыі (10 працэнтаў), Нідэрландаў і Кіпра (па 3,5), Вялікабрытаніі (3,1 працэнта). Найбольшыя сумы замежных інвестыцый паступілі ў такія галіны эканомікі, як транспарт (53,2 працэнта ад усіх інвестыцый), прамысловасць (22,8 працэнта), гандаль і грамадскае харчаванне (14,6 працэнта), агульная камерцыйная дзейнасць па забеспячэнні функцыянавання рынку (3,6 працэнта).

Ігар ГРЫШЫН

←Унікальнае прадпрыемства энергазберагальных матэрыялаў

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика