«Белмарфлот» скарае Бразілію
05.01.2011 14:10
—
Новости Экономики
Цеплаход «Катарына», які належыць ЗАТ «Белмарфлот», выправіўся ў першы рэйс у Бразілію.
На борце карабля — калійныя ўгнаенні. Перавозка ажыццяўляецца ў адпаведнасці з дамовай, падпісанай з Беларускай калійнай кампаніяй. Свой рэйс цеплаход пачаў з порта Клайпеды.
Чакаецца, што цеплаход прыбудзе ў бразільскі порт Паранагуа ў канцы студзеня. Зваротны рэйс плануецца здзейсніць з насыпным грузам — пшаніцай, ячменем, цукрам і іншай прадукцыяй.
Наступны рэйс з порта Клайпеды зробіць ужо іншае марское судна «Белмарфлота» — цеплаход «Караліна» грузападымальнасцю 37 тыс. т.
ЗАТ «Белмарфлот» зарэгістраванае ў Беларусі ў лістападзе 2010. 70% акцый кампаніі належыць карпарацыі Zepter group (Швейцарыя), 30% — іншым замежным інвестарам. Дзейнасць «Белмарфлота» скіраваная на арганізацыю транспартавання грузаў беларускімі караблямі.
Падзяліцца навіной:
ej.by
ej.by