Лукашэнка падпісаў дырэктыву №4 аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы

Источник материала:  
31.12.2010 21:05 — Новости Экономики
Аляксандр Лукашэнка 31 снежня падпісаў дырэктыву № 4 «Аб развіцці прадпрымальніцкай ініцыятывы і стымуляванні дзелавой актыўнасці ў Рэспубліцы Беларусь».

«Па сутнасці, гэта праграмны дакумент, накіраваны на наступную лібералізацыю эканомікі і разняволенне дзелавой ініцыятывы, стварэнне спрыяльных умоў для дынамічнага і ўстойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.

Дырэктыва ўтрымлівае дзевяць раздзелаў,

«кожны з якіх сфакусаваны на ўстараненні існуючых бар’ераў, з якімі сутыкаюцца суб’екты прадпрымальніцкай дзейнасці».

Найменні гэтых раздзелаў «сфармуляваныя ў выглядзе канцэптуальных сістэмных патрабаванняў да ўсіх дзяржаўных органаў і арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў і грамадзян краіны»:

1. Забяспечыць далейшае развіццё добрасумленнай канкурэнцыі суб’ектаў прадпрымальніцкай дзейнасці незалежна ад формы ўласнасці.

2. Ствараць умовы для бесперашкоднага ажыццяўлення прадпрымальніцкай дзейнасці.

3. Ліквідаваць залішнія адміністрацыйныя бар’еры пры ўзаемадзеянні паміж дзяржаўнымі органамі і юрыдычнымі асобамі, грамадзянамі.

4. Завяршыць гарманізацыю падатковай сістэмы Беларусі з дзейнымі ў еўрапейскіх краінах. Надаць падатковаму заканадаўству характар, які стымулюе добрасумленнае выкананне падатковых абавязацельстваў і дзелавую ініцыятыву.

5. Надаць кантрольнай (нагляднай) дзейнасці папераджальны характар, перайсці да пераважнага выкарыстання прафілактычных мер, накіраваных на прадухіленне правапарушэнняў пры ажыццяўленні прадпрымальніцкай дзейнасці.

6. Удасканаліць інфраструктуру і сістэму фінансавання малога прадпрымальніцтва з мэтай актывізацыі прадпрымальніцкай дзейнасці і забеспячэння эфектыўнай падтрымкі прадпрымальніцтва (прававой, арганізацыйнай і фінансавай).

7. Выключыць залішняе рэгуляванне рынку працы.

8. Сфарміраваць прававую базу, якая стымулюе развіццё ў Рэспубліцы Беларусь механізмаў дзяржаўна-прыватнага партнёрства.

9. Забяспечыць адназначнае прававое рэгуляванне і стабільнасць заканадаўства, якое рэгулюе прадпрымальніцкую дзейнасць.

Аб тым, што дырэктыва, якую доўга чакалі суб’екты гаспадарання, будзе падпісаная, Лукашэнка заявіў 30 снежня.

«Дырэктыва не праблема, яна будзе, калі мы абяцалі. І мы знімем гэтай дырэктывай наогул усе праблемы і прэтэнзіі да органаў улады. Але трэба самому разумець, што бізнес залежыць толькі ад цябе», — сказаў беларускі кіраўнік.

Паводле слоў Лукашэнкі, бізнесмены павінны не чакаць дырэктывы, а пачынаць працаваць.

«Калі б у нас наогул не было бізнесу, то гэтае пытанне было б дарэчным. Дырэктыва павінна даць дадатковы штуршок да развіцця прадпрымальніцтва і прадпрымальніцкай ініцыятывы ў краіне. А там, дзе вузкія месцы, яна павінна „расшыць“ іх», — заявіў Лукашэнка.

«Дырэктыва па лібералізацыі павінна даць пэўны дадатковы штуршок. Так што калі хтосьці за мяжой ці ў нас чакае гэтай дырэктывы як манну нябесную, — гэта вялікая памылка. Трэба ўжо цяпер пачынаць працаваць, у нас для гэтага ўсё ёсць», — адзначыў беларускі кіраўнік.

Падзяліцца навіной: 
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН

←Экономические итоги 2010 года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика