Лядовы палац у Баранавічах страціў самастойнасць
29.12.2010 15:58
—
Новости Экономики
Лядовы палац у Баранавічах страціў самастойнасць
Еўрапейскае радыё для Беларусі Унітарнага прадпрыемства “Баранавіцкі лядовы палац” больш не існуе — яго перадалі на баланс аддзела гарвыканкама па фізічнай культуры, спорце і турызме. Раней на мэце гэтага збудавання было зарабляць грошы, цяпер — рыхтаваць спартсменаў.Супрацоўнікі і кіраўніцтва палаца звольненыя і пераведзеныя ў штат спартыўнай школы па хакеі і фігурным катанні.
Засталося невырашаным адно важнае пытанне — хто верне пазыкі дзяржаве, якія толькі за першыя шэсць месяцаў гэтага года склалі больш за мільярд рублёў.