Беларусь знайшла купцоў на дэбютны выпуск аблігацый у расійскіх рублях

Источник материала:  
22.12.2010 12:07 — Новости Экономики
Беларусь, якая аднавіла на мінулым тыдні збор заявак на дэбютны выпуск двухгадовых аблігацый аб’ёмам 7 млрд рублёў, закрыла кнігу заявак на паперы.

Арганізатары выпуску паведамлялі, што падчас маркетынгу кніга заявак была запоўненая па стаўцы купона 8,7% гадавых пры арыентыры купона 8,50–8,75% гадавых. Планаваная дата біржавага размяшчэння — 23 снежня.

Беларусь першапачаткова планавала размяшчэнне аблігацый 25 лістапада, арыентуючы інвестараў на купон 8,50–9,00% гадавых, але закрыла кнігу заявак з перападпіскай, сфармаваўшы попыт на ўзроўні стаўкі 8,75% гадавых, але затым нечакана адклаўшы выпуск папер на нявызначаны тэрмін. Размяшчэнне было адноўленае 16 снежня, арыентыр — паніжаны да 8,50–8,75% гадавых.

Арганізатары — Сбербанк Расіі, Альфа-банк і Газпрамбанк.

Падзяліцца навіной: 
afn.by

←В Беларуси 10% зарплат выплачивается по серым схемам - МНС

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика