Пракаповіч: Да 2012 г. ЗВР Беларусі павінны скласці $9—10 млрд
Паводле яго слоў, на 1 снежня 2010 года ЗВР у нацыянальным вымярэнні складалі 6,788 млрд. долараў супраць 1,599 млрд. долараў на 1 студзеня 2006 года. Такім чынам, адзначыў Пракаповіч, за пяць гадоў ЗВР павялічыліся больш чым у чатыры разы. Па стандартах МВФ золатавалютныя рэзервы Беларусі на 1 снежня 2010 года склалі 5,705 млрд. долараў.
66% ЗВР складае замежная валюта, 25% — каштоўныя металы, з іх 23% — залаты запас, адзначыў кіраўнік Нацбанка.
Паводле інфармацыі Пракаповіча, была пастаўлена задача, каб да 1 студзеня 2011 года залаты запас краіны дасягнуў 30 тон. На 1 снежня 2010 года ён ужо складаў 30,5 тоны. Беларусь займае
Акрамя таго, да 1 студзеня 2011 года неабходна назапасіць каштоўных камянёў на суму 50 млн. долараў. На 1 снежня іх было назапашана на 49,2 млн. долараў.
Пракаповіч адзначыў, што ўсе лічбы і планы па развіцці фінансавай і банкаўскай сістэмы вызначаны на IV Усебеларускім народным сходзе.
«Мы адпрацоўваем праграму развіцця банкаўскай сістэмы на 2011–2015 гады. Сітуацыя палепшылася. Акрамя таго, кіраўніком дзяржавы падпісаныя пагадненні аб стварэнні Адзінай эканамічнай прасторы, што дазволіць у наступным годзе ў два разы паменшыць адмоўнае сальда ў гандлі, а да 2013 года павінны выйсці на станоўчае», — сказаў Пракаповіч.
Паводле яго меркавання, праграма
Паводле яго слоў, перад навагоднімі святамі прадпрымальнікі набываюць валюту для закупак за мяжой. «Спадзяёмся, што пачынаючы з чысла
17 снежня, за два дні да прэзідэнцкіх выбараў, Пётр Пракаповіч і Аляксандр Лукашэнка наведваюць галоўнае сховішча Нацыянальнага банка. Аналагічнае мерапрыемства прайшло за тры дні да папярэдніх выбараў прэзідэнта, 16 сакавіка 2006 года.
Таццяна Каравянкова, БелаПАН