Замежная запазычанасць дасягнула $25,6 млрд
Калі быць дакладнымі, валавая замежная пазыка Беларусі на 1 кастрычніка 2010 года дасягнула $25,5933 млрд. Яна павялічылася на $3,533 млрд (16,0%) з пачатку года.
Прычым рост паскорыўся ў трэцім квартале, каля велічыня сумарнай запазычанасці вырасла на $2,4223 млрд (10,5%) пасля росту на $0,9275 млрд (4,2%) у другім і на $0,1832 млрд (0,8%) у першым квартале.
Паводле ацэнак МВФ у канцы года замежная запазычанасць дасягне рэкорднай лічбы ў 52% ад валавога ўнутранага прадукта.Такі бурны рост выкліканы тым, што Беларусь апошнія гады жыве не па сродках. Дэфіцыт бягучага рахунку дасягнуў 14% ад ВУП. Гэта значыць, што сёлета краіна імпартуе тавараў і паслуг на 8 мільярдаў даляраў больш, чым экспартуе. Розніца кампенсуецца ў тым ліку запазычваннямі.
Варта адзначыць, што пачынаючы ад 2011 і, асабліва, 2012 гадоў рэзка вырастуць плацяжы па працэнтах, якія набягаюць на замежныя крэдыты.
Мікола Бугай