ФРС ЗША надрукавала больш за мільярд бракаваных 100-даляравых банкнот
Як перадаў тэлеканал CNBC са спасылкай на крыніцу ва ўрадзе, новыя купюры, якія, як лічылася, адпавядалі ўсім сучасным стандартам і ўтрымлівалі беспрэцэдэнтныя элементы абароны, мусілі ўбачыць свет ужо ў лютым. Аднак іх выпуск адкладзены на нявызначаны тэрмін, пакуль ФРС не прыдумае, як аддзяліць з масы надрукаваных банкнот бракаваныя.
А на сайце Бюро гравіявання і друку — найбуйнейшага вытворцы бланкаў для фінансавых дакументаў у ЗША — з’явілася тлумачэнне, што падчас друку банкнот у адзінкавых выпадках утвараюцца зморшчыны, што вядзе да ўзнікнення на іх непрадрукаваных палос.
Поўны намінальны кошт непрыдатных банкнот — 110 млрд даляраў — гэта больш за 10% усіх запасаў амерыканскай валюты на планеце,якія, па словах афіцыйных крыніц, складаюць 930 млрд даляраў у банкнотах.
Надрукаваныя купюры будуць захоўвацца ў сховішчах ФРС у тэхаскім
CNBC адзначае, што кошт друку кожнай новай банкноты склаў 12 цэнтаў — удвая больш, чым пры ранейшай тэхналогіі. Зараз дэфектныя купюры, колькасць якіх складае дзясяткі мільёнаў, а намінальны кошт — мільярды даляраў, павінны быць знішчаныя. Страты падаткаплатнікаў толькі ад ліквідацыі бракаванай часткі партыі складуць 120 мільёнаў даляраў. У якую суму абыдзецца праверка банкнот, невядома.
Бракаваныя банкноты былі першымі, што змяшчалі подпіс дзейнага міністра фінансаў ЗША Цімаці Гайтнера. Каб перадухіліць дэфіцыт наяўных грошай —
afn.by