Урад Казахстана ўхваліў пакет пагадненняў па фармаванні адзінай эканамічнай прасторы
Кабінет мініністраў разгледзеў пакет з 17 дакументаў. Чальцы ўрада, у прыватнасці, ўхвалілі пагадненне аб узгодненай макраэканамічнай палітыцы, пагадненне аб адзіных прынцыпах і правілах рэгулявання дзейнасці суб’ектаў натуральных манаполій, пагадненне аб адзіных правілах прадстаўлення прамысловых субсідый, пагадненне аб адзіных правілах дзяржаўнай падтрымкі сельскай гаспадаркі, пагадненне аб дзяржаўных закупках, пагадненне аб гандлі паслугамі і інвестыцыях, а таксама пагадненне аб стварэнні ўмоваў на фінансавых рынках для забяспечання свабоднага рынку капіталу.
Урад Казахстана таксама падтрымаў пагадненне аб парадку арганізацыі, кіравання, функцыянавання і развіцця агульнага рынку нафты, нафтапрадуктаў Беларусі, Расіі і Казахстана.
Акрамя таго, ухваленыя пагадненні аб супрацоўніцтве па супрацьдзеянні нелегальнай працоўнай міграцыі з трэціх дзяржаваў, аб прававым статусе
Чальцы Кабінета міністраў таксама падтрымалі ўзгодненыя прынцыпы валютнай палітыкі краін МС.
Адзіная эканамічная прастора стане наступнай прыступкай інтэграцыі краін — удзельніц Мытнага саюза: Расіі, Беларусі і Казахстана. Яно будзе прадугледжваць вольны рух тавараў, паслуг, капіталаў і працоўнай сілы, узгодненую макраэканамічную палітыку.
Прэм’
У аўторак урад РФ разгледзіць пакет пагадненняў па фармаванні адзінай эканамічнай прасторы Мытнага саюза.
afn.by