Сярэдні заробак у кастрычніку — 432 даляры
22.11.2010 17:21
—
Новости Экономики
Налічаная сярэдняя заработная плата працаўнікоў Беларусі ў кастрычніку 2010 году склала 1 328 196 рублёў, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.
Гэта на 23 тысячы больш, чым у верасні. Сярэдні заробак рабочых і служачых склаў 1 347 931 рубель (амаль на 14 тысяч больш, чым у верасні). Да прадэклараванага сярэдняга заробку па краіне ў 500 даляраў не хапае амаль 70 даляраў.
Падзяліцца навіной:
Радыё Свабода
Радыё Свабода