Курс даляра знізіўся да адзнакі 3.028 рублёў
Паводле звестак Беларускай валютна-фондавай біржы, у таргах далярам удзельнічала 26 банкаў. Аб"ём таргоў склаў 51 млн. 13 тыс. долараў (попыт — 51 млн. 13 тыс., прапанова — 57 млн. 141 тыс.).
У таргах расійскім рублём удзельнічала 28 банкаў. Курс вырас на 0,56 рубля і склаў 97,84 рубля. Аб"ём таргоў склаў 435 млн. 18 тыс. расійскіх рублёў (попыт — 441 млн. 20 тыс., прапанова — 323 млн. 439 тыс.).
У таргах еўра ўдзельнічала 25 банкаў. Аб"ём здзелак склаў 14 млн. 490 тыс. (попыт — 14 млн. 497 тыс., прапанова — 4 млн. 12 тыс.), а курс вырас на 19 рублёў і склаў 4.142 рублі за еўра.
Адносна валютнага кошыка (даляр ЗША, еўра, расійскі рубель) беларускі рубель знізіўся на 0,26% у параўнанні з папярэднім значэннем: кошт кошыка склаў 1.070,63 рубля.
З пачатку года курс беларускага рубля да валютнага кошыка знізіўся на 3,32%. Пры гэтым да даляра ЗША курс знізіўся на 5,76%, да расійскага рубля — на 3,36%, да еўра — на 0,88%.
На 2010 год калідор ваганняў курсу беларускага рубля адносна кошыка валют устаноўлены ў межах плюс/мінус 10%.
Аляксей Арэшка, БелаПАН