«Газпрам» зарэгістраваў у Беларусі даччынае прадпрыемства «Газпрам трансгаз Запад»

Источник материала:  
19.11.2010 10:59 — Новости Экономики

ААТ «Газпрам» стварыла ў Беларусі даччынае прадпрыемства — замежнае прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Газпрам трансгаз Захад», паведамляе РІА Новости.

«Газпраму» прыналежыць 100% у статутным капітале гэтай арганізацыі, зарэгістраванай у Мінску.

Нагадаем, для стварэння сумеснай беларуска-расійскай газатранспартнай арганізацыі Дзяржаўным камітэтам па маёмасці Беларусі і ААТ «Газпрам» 18 мая 2007 года быў заключаны дагавор куплі-продажу50-працэнтнага пакета акцый ААТ «Белтрансгаз» за 2,5 мільярда долараў ЗША. Згодна з дагаворам на працягу 2007–2010 гадоў «Газпром» павінен быў штогод аплачваць па 625 мільёнаў долараў за пакет акцый у 12,5%.

У чэрвені 2007 года «Газпрам» ажыццявіў першы плацеж у 625 мільёнаў долараў і атрымаў ва ўласнасць 12,5% акцый «Белтрансгазу». Апошні плацеж расійскага газавага холдынгу за 12,5% акцый беларускай кампаніі быў атрыманы 24 лютага 2010 года. Такім чынам, ААТ «Газпрам» стала ўладальнікам 50% акцый «Белтрансгазу».


Падзяліцца навіной: 
Марына Носава, БелаПАН

←В Беларуси зарегистрировано предприятие «Газпром трансгаз Запад»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика